wd wp Пошук:

Гай Рычы

Гай Ры́чы (англ.: Guy Ritchie; нар. 10 верасня 1968, Хэтфілд, Хартфардшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысёр, сцэнарыст і кінапрадзюсар. Найбольш вядомыя працы — «Карты, грошы, два ствалы», «Вялікі Куш», «Рэвальвер» «Рок-н-рольшчык», «Шэрлак Холмс», «Джэнтльмены». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».

Біяграфія

Юнацтва

Нягледзячы на тое, што Рычы прапагандуе сябе, як простага хлопца з благога раёна, у рэальнасці ўсё інакш. Бацька Гая — Джон Рычы — паспяховы выканаўчы дырэктар рэкламнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасля таго як яго бацькі развяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагоддзя свайго отчыма, сэра Майкла Літана.

Для Рычы, пакутуючага дыслексіяй, знаходжанне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў многа намаганняў, каб атрымаць сертыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня звязана з вытворчасцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыпламаваных спецыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.

Пачатак кар’еры

Гай Рычы стаў адным з самых абмяркоўваемых рэжысёраў Вялікабрытаніі пасля свайго дэбютнага фільма «Lock, Stock and Two Smoking Barrels» у 1998 годзе. Дзеянне стыльнай крымінальнай камедыі адбываецца ў Лонданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квенціна Таранціны і ганконгскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.

Асабістае жыццё

Муж Мадонны. Ёсць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 года, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».

Фільмаграфія

ГодНазва
1995 The Hard Case
1998 Lock, Stock and Two Smoking Barrels
2000 Snatch
2001 The Hire: Star
2002 Swept Away
2005 Revolver
2008 Suspect
2008 RocknRolla
2008 Static
2009 Sherlock Holmes
2011 Sherlock Holmes: A Game of Shadows
2015 The Man from U.N.C.L.E.
2017 King Arthur: Legend of the Sword
2019 Aladdin
2020 Джэнтльмены
2021 Wrath of Man
2022 Five Eyes

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132246635 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Guy Ritchie // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132246635 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Вялікабрытаніі