wd wp Пошук:

Уілем Дэфо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэфо.

Уілем Джэймс (Уільям) Дэфо (англ.: William James (Willem) Dafoe; нар. 22 ліпеня 1955, Аплтан) — амерыканскі акцёр. Чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар» (1987, 2001, 2018, 2019), «Залаты глобус» (2001, 2018, 2019) і прэмію Брытанскай кінаакадэміі (2018).

Атрымаў сусветнае прызнанне дзякуючы ролі сяржанта арміі ЗША Гордана Элаяса ў фільме «Узвод» (1986), а таксама дзякуючы сваім галоўным і другарадным ролям у такіх карцінах, як «Місісіпі ў агні» (1988), «Апошняя спакуса Хрыста» (1988), «Англійскі пацыент» (1996), «Святыя з Бундока» (1999), «Цень вампіра» (2000), «Не злоўлены — не злодзей» (2006), «Гатэль „Гранд Будапешт“» (2014) і ролі Нормана Озбарна / Зялёнага гобліна ў трылогіі пра Чалавека-павука. Акцёр здымаецца як у высокабюджэтных блокбастарах, так і ў артхаўсных праектах.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Willem Dafoe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.jsonline.com/multimedia/photos/movie-stars-you-might-have-forgotten-or-never-knew-were-born-in-wisconsin-b99443978z1-291732601.html
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вісконсіне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»