wd wp Пошук:

Ума Турман

Ума Каруна Турман (англ.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970, Бостан) — амерыканская актрыса.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Цімаці Ліры. Бацька Нены — немец, а маці — шведка.

Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як «не пакутаваць».

Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».

Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.

Узнагароды

7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе