wd wp Пошук:

Забыццё

Забыццё — уяўляецца перш за ўсё як шкоду, нанесеную надзейнасці памяці, — заганнасць, слабасць, прабел. У першым набліжэнні cама памяць уяўляецца, як змаганне з забыццём. Аднак яно не з’яўляецца ворагам памяці, як можа падацца на першы погляд. Паміж памяццю і забыццём існуе своеасаблівая дамова. Забыццё не з’яўляецца дысфункцыяй, бракам памяці, яна хутчэй з’яўляецца яе абавязковай умовай. Мы не можам узгадаць усё, але не можам усё і распавесці, расповед характарызуецца пэўнай адборлівасцю. Стратэгія забыцця: заўжды можна распавесці па-іншаму, аб чымсьці не ўзгадаць, розным чынам змяніць акцэнты ці характар дзеяння. З аднаго боку забыццё ачышчае мінулае чалавека ад шкодных яму ўспамінаў дзеля захавання ягонай асобы, з іншага яно не атаясамліваецца з пэўнай амністыяй-амнезіяй і не складае асобную разбуральную сферу адрозную ад памяці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Памяць