wd wp Пошук:

Бібліяграфія

Бібліяграфічны аддзел ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Грацы

Бібліяграфія (ад стар.-грэч. Βιβλιογραφία, βιβλίον (biblion) - кніга, γράφω (grapho) - пішу), — 1) спецыфічная галіна інфармацыйна–практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі; 2) апрацаваны збор бібліяграфічных апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях.

Бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі.

Важнейшыя задачы бібліяграфіі - стандартызацыя бібліяграфічнай дзейнасці, у тым ліку бібліяграфічнага апісання; складанне бібліяграфічных паказальнікаў і індэксаў цытавання; класіфікацыя дакументаў. Бібліяграфічная дзейнасць вывучаецца ў рамках бібліяграфазнаўства як навуковай дысцыпліны.

Гісторыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Бібліяграфія
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара