wd wp Пошук:

Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі

Скульптуры на фасадзе будынка Сувораўскага вучылішча.
Скульптуры на «Варотах Мінска».

Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (16 лютага 1924, Мазавец, Польшча — 9 сакавіка 2019, Мінск) — беларускі савецкі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)[3], заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Біяграфія

Даваенны перыяд

Нарадзіўся на тэрыторыі Польшчы ў Мазоўшы. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты[4]. Сярэднюю адукацыю Андрэй Заспіцкі атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна[5].

Ваенны перыяд

Сям’я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанский раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.

Пасляваенны перыяд

Толькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 гг. ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З 1949 г. ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. У 1951 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры.

Памёр 9 сакавіка 2019 года ў Мінску. Крэміраваны 11 сакавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[6].

Помнік Францыску Скарыну ў Полацку

Творчасць

ХХ стагоддзе

Андрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і Н. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.

Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.

Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.

У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы Мінска[7]. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».

Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску

ХХІ стагоддзе

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 сакавіка 2019.
  2. http://www.belartunion.by/naviny/ab-yavy/582-spachuvanni-rodnym-i-blizkim-u-suvyazi-sa-smertsyu-andreya-mikhajlavicha-zaspitskaga.html
  3. Скульптор Андрей Заспицкий: «После войны я рисовал вывески вместе с Василем Быковым за бокал пива» (руск.)(недаступная спасылка)
  4. «Мінскі Кур’ер». Ірына Юдзіна. Інтэрв’ю з Андрэем Заспіцкім
  5. Этапы творческого пути (руск.)
  6. Спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага Архівавана 19 сакавіка 2019.
  7. [http://www.vminsk.by/news/18/28655/(недаступная+спасылка)(недаступная+спасылка) Вечерний Минск. «Восемь стражей городских ворот» (руск.) ](недаступная спасылка)
  8. Citidog.by «Быстро-экскурсия: известные и неизвестные скульптуры о советском человеке» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Нарадзіліся ў 1924 годзе
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Скульптары Беларусі
Скульптары паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Высокамазавецкім павеце
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 16 лютага
Памерлі ў 2019 годзе
Памерлі ў Мінску
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Мастакі паводле алфавіта
Скульптары XXI стагоддзя
Скульптары XX стагоддзя
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Памерлі 9 сакавіка
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Скульптары СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Члены Саюза мастакоў БССР
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак