Літагра́фія (ад па-грэчаску: λίθος lithos — камень і па-грэчаску: γράφειν graphein — пішу) — спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай, паверхні камення (вапняку) або металічнай формы непасрэдна на паперу[1]. Спосаб быў вынайдзены ў 1796 годзе нямецкім пісьменнікам і акцёрам Алаізам Зенефельдэрам як танны метад выдання тэатральных твораў[2][3]. Літаграфія можа выкарыстоўвацца як для друку тэкстаў, гэтак і ілюстрацый[4]. У беларускай графіцы літаграфія вядома з першай паловы XIX стагоддзя[1].
Літаграфіяй таксама называюць асобны твор, выраблены сродкамі літаграфіі[1].