wd wp Пошук:

Надмагільны помнік Янку Купалу

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. помнік Янку Купалу. Надмагільны помнік Янку Купалу — помнік на Вайсковых могілках у Мінску, пастаўлены ў 1971 годзе на магіле класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942). Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптары Анатоль Анікейчык, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Міхаіл Мызнікаў[1].

Побач пахаваная жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч[2].

Апісанне

На фоне вертыкальнай сцяны вышынёй 4,1 м з гранітных блокаў бронзавая скульптурная фігура Янкі Купалы, вышыня якой складае 3 м. Паэт паказаны седзячы, прыхінуты спінай да сцяны, рукі апушчаны, у твары — сканцэнтраванасць, паэтычны парыў. Трактоўка мяккая, абагульненая, партрэтныя рысы дэталёва прапрацаваны[1].

Зноскі

  1. 1 2 400. Магіла Купалы Янкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. Інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Творы Анатоля Анікейчыка
Катэгорыя·З’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Помнікі Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Мызнікава
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вайсковыя могілкі (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Творы Андрэя Заспіцкага
Катэгорыя·Помнікі Янку Купалу
Катэгорыя·1971 год у Мінску
Катэгорыя·Надмагільныя помнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый