wd wp Пошук:

Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзяржынскі.

Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму ў Мінску

Фе́лікс Эдму́ндавіч Дзяржынскі (руск.: Феликс Эдмундович Дзержинский, польск.: Feliks Dzierżyński; 30 жніўня (11 верасня) 1877 — 20 ліпеня 1926, Масква; Партыйныя мянушкі: Яцан, Якуб, Пераплётчык, Франак, Астраном, Юзаф, Даманскі) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду Дзяржынскіх.

Член ЦК партыі (1917—1926). Член Аргбюро ЦК РКП(б) (1919—1920, 1921—1924), кандыдат у члены Аргбюро ЦК РКП(б) (1921, 1924—1926). Кандыдат у члены Палітбюро ЦК ВКП(б) (1924—1926). Галоўны рэдактар часопіса «Чырвоны тэрор».

Маладыя гады

Нарадзіўся ў сям’і шляхціча, настаўніка гімназіі ў маёнтку Дзяржынава Ашмянскага павета. Яшчэ хлопцам, гуляючы з стрэльбаю, Дзяржынскі выпадкова стрэліў сваю сястру Ванду, бацькі схавалі гэты факт, каб не ўскладніць сыну далейшае жыццё. У маладосці Дзяржынскі схіляўся да каталіцкага фанатызму, пэўны час хацеў стаць ксяндзом, але з 16 гадоў перакінуўся ў атэізм.

Фелікс Дзяржынскі навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з Юзафам Пілсудскім, дзе ўступіў у сацыял-дэмакратычную арганізацыю, і на Гедзімінавай гары ў Вільні прысягнуў на змаганне супраць манархіі. Ён сышоў з апошняга класа гімназіі ў красавіку 1896, каб прысвяціць сябе партыйнай працы. Увосень 1895 году Дзяржынскі ўступіў у Літоўскую Сацыял-Дэмакратычную Арганізацыю, вёў прапаганду сярод рамесных і фабрычных навучэнцаў. З сакавіка 1897 ён быў на падпольнай працы ў Коўна, дзе выдаў першы нумар газеты «Ковенский рабочий» і кіраваў страйкамі. У ліпені арыштаваны і ў 1898 г. высланы на 3 гады ў Вяцкую губернію (г. Нолінск, вёска Кайгародскае), адкуль збег у жніўні 1899 г.

У Варшаве

У 1900 г. Дзяржынскі ўдзельнічаў у працы першага З’езду Сацыял-Дэмакратаў Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). У лютым 1900 г. арыштаваны, і ў студзені 1902 г. сасланы на 5 год ва Усходнюю Сібір (Вілюйск), але ў чэрвені, на шляху да месца ссылкі, збег і ў жніўні эміграваў; на канферэнцыі СДКПіЛ у Берліне абраны сакратаром замежнага камітэту партыі. Дзяржынскі арганізаваў выданне газеты «Czerwony Sztandar» і транспарціроўку нелегальнай літаратуры з Кракаву ў Каралеўства Польскае. У ліпені 1903 Дзяржынскі быў дэлегатам 40-га З’езду СДКПіЛ, дзе быў абраны сябрам цэнтральнага праўлення. У 1904 г. памерла жонка Дзяржынскага Ю. Гольдман. З канца 1904 ён жыў у Варшаве; узначальваў дэманстрацыю на 1 мая ў 1905, працаваў у ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі. У ліпені 1905 г. зноў арыштаваны, у кастрычніку вызвалены па амністыі.

З 1906 года Дзяржынскі быў прадстаўніком СДПКПіЛ ў Цэнтральным Камітэце РСДРП, быў дэлегатам 4-га З’езда РСДРП.

З ліпеня па верасень 1906 г. знаходзіўся ў Пецярбургу, потым зноў у Варшаве, дзе ў снежні быў арыштаваны, у чэрвені 1907 года вызвалены пад заклад. У красавіку 1908 года Дзяржынскі зноў арыштаваны, у 1909 годзе двойчы прыгавораны Варшаўскім судом да пазбаўлення ўсіх правоў, маёмасці і пажыццёвай ссылцы ў Сібір (вёска Бельскае, потым Сухава і Тасеева, Енісейская губерня), у лістападзе Дзяржынскі збег і эміграваў.

У сакавіку 1910 года Дзяржынскі ў якасці сакратара і скарбніка галоўнае ўправы партыі вярнуўся ў Кракаў, дзе ў жніўні ажаніўся з С. С. Мушкат. Адзін з самых радыкальных ленінцаў, ён актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.

Пасля нелегальнага вяртання ў студзені 1912 ў Варшаву Дзяржынскі быў у верасні зноў арыштаваны і ў красавіку 1914 г. прыгавораны да трох гадоў катаргі. Па новай судовай справе ў 1916 года прыгавораны яшчэ да 6 гадоў, знаходзіўся ў Бутырскай турме, адкуль 1 сакавіка 1917 быў вызвалены салдатамі-паўстанцамі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі

З сакавіка 1917 года Дзяржынскі быў членам бюро Маскоўскай групы СДКПіЛ і Маскоўскага камітэту РСДРП, сябра выканаўчага камітэта Маскоўскага Савета Рабочых Дэпутатаў. На Сёмай Усерасійскай Канферэнцыі РСДРП Дзяржынскі выступіў супраць права нацый на самастойнасць ад савецкай Расіі. У тым жа годзе ён быў абраны ў ЦК РСДРП.

16 кастрычніка 1917 года Дзяржынскі быў абраны ў Ваенна-Рэвалюцыйны Цэнтр, у складзе якога ён зрабіўся адным з асноўных кіраўнікоў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, арганізаваў захоп пецярбургскіх пошты і тэлеграфу.

7 снежня 1917 года Дзяржынскі прызначаны галавой Ваеннай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК), папярэдніка НКВД і КДБ.

З студзеня 1919 года Дзяржынскі быў сябрам камісіі ЦК РСДРП і Савету па абароне (разам з Сталіным), з сакавіка — народны камісар унутраных спраў. У маі-ліпені 1920 г. Дзяржынскі кіраваў падаўленнем антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне, кіраваў тылам Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонай Арміі. Калі ў той самы год бальшавікі спрабавалі захапіць Польшчу, Дзяржынскі ўвайшоў у склад Польскага Бюро ЦК РКП(б) і Часовага Рэвалюцыйнага Ваеннага Савету Польшчы.

З 1921 года Дзяржынскі займаў розныя пасады ў расійскім і савецкім урадах, у 1922-26 гг. быў старшынёй ДПУ пры НКУС РСФСР і АДПУ СССР. Удзельнічаў у барацьбе з апазіцыяй ўнутры камуністычнай партыі.

Памёр 20 ліпеня 1926 года ў Маскве.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльная дошка Феліксу Дзяржынскаму на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Імем Дзяржынскага названы шэраг геаграфічных аб’ектаў (населеныя пункты, праспекты, вуліцы), навучальныя ўстановы i iншыя арганізацыі. У Мінску імем Дзяржынскага названы праспект.

У філатэліі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118527584 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Felix Edmundovich Dzerzhinsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дзержинский Феликс Эдмундович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.nndb.com/gov/019/000065821/
  5. Дзержинский Феликс Эдмундович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (54):
Чэкісты
Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Зняволеныя Вілейскай турмы
Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
Старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР
Памерлі ад інфаркту міякарда
Народныя камісары ўнутраных спраў РСФСР
Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Памерлі ў Маскве
Постаці СССР
Члены Прэзідыума УЦВК
Памерлі ў 1926 годзе
Члены КПСС
Дэлегаты IX з’езда РКП(б)
Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
Нарадзіліся 11 верасня
Постаці спецслужбаў Расіі
Выпускнікі СПбДУ
Дэлегаты VI з’езда РСДРП
Зняволеныя Арлоўскага цэнтрала
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Марксісты
Дэлегаты IV з’езда РСДРП
Дэлегаты X з’езда РКП(б)
Рэвалюцыянеры Польшчы
Народныя камісары шляхоў зносін РСФСР
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Дэлегаты VIII з’езда РКП(б)
Камуністы Польшчы
Фелікс Дзяржынскі
Нарадзіліся ў 1877 годзе
Постаці спецслужбаў СССР
Палітыкі Расіі
Дэлегаты XIV з’езда УКП(б)
Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі
Дэлегаты VII з’езда РКП(б)
Бальшавікі
Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Народныя камісары шляхоў зносін СССР
Памерлі 20 ліпеня
Асобы
Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
Рэвалюцыянеры Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены ЦК КПСС
Члены СДПЛ (1896-1940)
Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
Рэвалюцыянеры Літвы
Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы
Левыя камуністы
Кандыдаты ў члены Аргбюро ЦК УКП(б)
Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
Нарадзіліся ў Расійскай імперыі