wd wp Пошук:

Мінай Піліпавіч Шмыроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шмыроў. Мінай Піліпавіч Шмыроў, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (1 (23) снежня 1891, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні — 3 верасня 1964, Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 года быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

У штабе бацькі Міная. Аляксандр Мазалёў, 1953

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па чыгунках, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, фашысты ў кастрычніку 1941 года ўзялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям’ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.

15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—1937 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1963 гадах.

Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Памяць

Вобраз у мастацтве

Зноскі

  1. 1 2 Шмырёв Минай Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. «Бацьку Мінаю» Архівавана 7 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на «Успенскай Горцы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веліжскім павеце
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных