wd wp Пошук:

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Міхаі́л Андрэ́евіч Саві́цкі (18 лютага 1922, в. Звянячы, Аршанскі павет, Віцебская губерня, БССР — 8 лістапада 2010, Мінск) — Народны мастак БССР (1972), Народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, Герой Беларусі (2006).

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў в. Звянячы Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці).

У 20-гадовым узросце, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны у Чырвоную Армію, як шараговы браў удзел у баях за Севастопаль, трапіў у палон. Быў зняволеным канцлагераў Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, дзе браў актыўны ўдзел у супраціўленні. Шчаслівым выпадкам не загінуў, саюзнікі вызвалілі лагер, калі Савіцкі паміраў у тыфозным бараку пасля 17-дзённага карцара за арганізацыю ўцёкаў.

Пасля вайны вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, затым у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (скончыў у 1957).

Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

Памёр 8 лістапада 2010 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Працаваў у галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.

«Партызанская мадонна (Мінская)» на марцы Беларусі. 2000

Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», 1957; цыклы «Гераічная Беларусь», 1967, «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), 1976; карціны «Партызанская мадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн патрыятызму савецкіх людзей.

Погляды

Гучны скандал здарыўся пасля першай дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер звальвае ў канаву трупы забітых, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і, відаць, толькі што здзейсніў гэтыя забойствы, дагодліва хіхікае і чалавек у лагернай вопратцы з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзях. Ад мастака патрабавалі прыбраць зорку, ён адмаўляўся, але ўрэшце па асабістай просьбе Машэрава саступіў.

«Ад мяне патрабавалі замаляваць, прыбраць гэтую зорку, але я стаяў на сваім. Гэта ж быў не проста нейкі мастацкі вобраз, але і гістарычны факт. Я ж прайшоў не адзін канцлагер і бачыў, што ўся ўнутрылагерная эліта так, пачынаючы з блокавага або капо і канчаючы апошнім санітарам у якім-небудзь канціне, дзе зняволеныя паміралі з тыфу, дызентэрыі, сухотаў, звычайна, у асноўным складалася з яўрэяў. І ў гэтым не было нічога дзіўнага, здаўна ж вядома, што гэты народ найбольш прыстасаваны і жывучы. І калі ад многіх іншых народаў і цывілізацый не засталося ўжо ні следу, ні ўспамінаў, то гэты народ не толькі выжыў, але і трыумфуе па ўсім свеце. Толькі ці мусім мы ва ўсім зайздросціць іх жывучасці і ісці іх шляхам? Вось пра што я думаў, працуючы над гэтай карцінай… Нават у той, апошняй вайне, яны паказваюць сябе толькі ахвярамі. А ўсе іншыя народы быццам перад імі вінаватыя. У Мітэльбаў-Доры, дзе я знаходзіўся, пакуль мог трымацца на нагах, большасць капо былі польскімі яўрэямі. І яны былі больш жорсткія за эсэсаўцаў. Так, я згодзен, у сям’і не без вырадка. Але нельга прыкідвацца, што нічога гэтага не было, і трывала гаварыць пра сябе, пра сваё».

Ростиков Е. Умей сказать: «Нет!» (К 80-летию Михаила Савицкого) // Завтра (газета), № 9(432) от 26.02.2002. Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Mikhail Savitsky // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. http://www.belawards.narod.ru/KHeroBlr.htm
  4. Michail Savickij // The Fine Art Archive — 2003.
  5. Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 г — Аб прысваенні М. С. Высоцкаму, П. П. Пракаповічу, В. А. Рэвяку і М. А. Савіцкаму звання «Герой Беларусі»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Народныя мастакі Беларускай ССР
Нарадзіліся ў 1922 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Ганаровыя грамадзяне Мінска
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Героі Беларусі
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 18 лютага
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народныя мастакі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Памерлі 8 лістапада
Мастакі паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Мастакі Беларусі
Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Нарадзіліся 18 сакавіка
Асобы
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў 2010 годзе
Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных