wd wp Пошук:

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 года[2].

Спачатку музей змяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея — «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[2].

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музея[3].

Акрамя прагляду экспазіцыі ў музеі можна пабачыць лялечны спектакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.

Філіялы

Музей мае 2 філіялы: «Музей гісторыі беларускага кіно» (вул. Свярдлова, 4) і «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).

Калекцыі

Асноўны фонд музея на канец 2010 г. складаў больш за 25 000 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных і адну выставачную залу[2].

Усе экспанаты падзяляюцца на калекцый[2]:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 лютага 2018.
  2. 1 2 3 4 Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 чэрвеня 2012.
  3. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Верхні горад (Мінск)
1990 год у Мінску
Музеі паводле алфавіта
З’явіліся ў 1990 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Музеі Мінска
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
2001 год у Мінску
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь