wd wp Пошук:

Беларуская каталіцкая грамада

Беларуская каталіцкая грамада — грамадская арганізацыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990 г. Асноўныя кірункі дзейнасці: вяртанне беларускага касцёла да нацыянальных вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім беларускай мовы, выданне рэлігійнай і грамадзянскай адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арганізацыямі замежжа. З 1992 г. выдае часопісе «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А. Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зборнік вершаў А. Зязюля «З роднага загону» і іншае. Скульптурна-манументальная секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гістарычным асобам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Каталіцтва ў Беларусі
Катэгорыя·1990 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе