wd wp Пошук:

Міклаш Харасці

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Міклаш Харасці (венг.: Miklós Haraszti; * 2 студзеня 1945, Іерусалім) — венгерскі пісьменнік, журналіст, праваабаронца, прафесар. У 2012 годзе прызначаны спецдакладчыкам ААН па Беларусі.

Біяграфія

У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў венгерскую мову і філасофію ў Будапешцкім універсітэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцэйскі нагляд. У 1970 пайшоў на фізічную працу, паводле ўласнага досведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплуатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасці. За распаўсюджанне гэтай кнігі ў 1973 годзе быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай на 3 гады.

У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазіцыі, а ў 1980 рэдактарам перыядычнага самвыдання «Beszélő» (па-беларуску: спатканне ў сэнсе сустрэчы вязня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных па палітычных прычынах асоб, дзейнасць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку свабодных ініцыятыў.

У 1989 годзе стаў членам Саюза свабодных дэмакратаў (СВД); прыняў удзел у перамовах за круглым сталом(англ.) бел. датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парламента ад ЗВД.

Пазней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных СМІ ў некалькіх універсітэтах. У 1996 атрымаў званне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўніверсітэта (ЗША).

9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па свабодзе СМІ. 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.

28 верасня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі Савеце ААН па правах чалавека[2].

Кнігі Міклаша Харасці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзены на розныя мовы свету.

Зноскі

  1. Haraszti Miklós // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Спецдакладчыкам ААН па Беларусі прызначаны Міклаш Харашці(нявызн.). Радыё «Свабода» (28 верасня 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
Катэгорыя·Члены Альянса свабодных дэмакратаў
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Дысідэнты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Журналісты Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Катэгорыя·Палітыкі Венгрыі