wd wp Пошук:

I вальны сойм беларускіх суполак

Першы вальны сойм беларускіх суполак — сход прадстаўнікоў беларускіх моладзевых «нефармальных» арганізацый, які адбыўся 2627 снежня 1987 [1] на турбазе «Палачанка» [2] пад Мінскам па ініцыятывые мінскіх клубаў «Талака», «Тутэйшыя», «Світанак». Праходзіў пры падтрымцы ЦК ЛКСМБ.

Прысутнічала больш за 560 чал. Дэлегаты прадстаўлялі 30 суполак з Беларусі і замежжа. Удзельнічалі таксама прадстаўнікі Акадэміі навук Беларускай ССР, Беларускага фонду культуры, Міністэрства культуры БССР і інш. Сход засведчыў існаванне ў Беларусі шырокага моладзевага руху і вызначыў яго мэты, сфармуляваў галоўныя сацыяльныя праблемы беларускага грамадства ў ходзе перабудовы, прапанаваў магчымыя спосабы іх вырашэння. На сойме працавалі дыскусійныя секцыі «Мова і школа», «Фальклор і літаратура», «Ахова помнікаў», «Праблемы экалогіі», «Гісторыя», «Дэмакратызацыя».

Літаратура

  1. http://mediakritika.by/article/2876/gistoryya-belaruskaga-samvydatu-supolnasc-i-vestki-adradzhennya
  2. https://www.svaboda.org/a/1823753.html
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Падзеі 26 кастрычніка
Катэгорыя·1987 год у Беларусі
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Падзеі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Кастрычнік 1987 года
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі