wd wp Пошук:

Эдуард Аляксандравіч Акулін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Акулін. Эдуард Акулін, Эдуард Аляксандравіч Акулін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, бард.

Біяграфія

Выхаванне і адукацыя

Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі.

Працоўная дзейнасць

Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».

Паэтычная творчасць

Зборнікі паэзіі:

З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012).

З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў.

Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы.

Узнагароды

Зноскі

  1. various authors Eduard Akulin // Прабук

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў