wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2012

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 (англ.: China Open 2012, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 1 красавіка 2012 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 13-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £400,000, з якіх £75,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі (5:0), валійца Мэцью Стывенса (5:3), дзеючага чэмпіёна свету Джона Хігінса (5:4), фіналіста Гранд-фіналу PTC Ніла Робертсана з Аўстраліі ў чвэрцьфінале (5:3), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:3) і Стывена Магуайра ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Гэтая перамога стала 13-м прафесійным і дзявятым рэйтынгавым тытулам у кар’еры англічаніна, які займаў месца па-за межамі топ-24 сусветнага рэйтынгу, а таксама другім тытулам адкрытага чэмпіянату Кітая і першым спаборніцтвам, выйграным Эбданам за тры гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2009 годзе). Апроч таго, Пітэр Эбдан, якому быў 41 год і 7 поўных месяцаў, стаў самым узроставым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 2004 года (калі Джымі Уайт перамог на Players Championship ва ўзросце 41 года і 11 поўных месяцаў).

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2012.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 стаў 13-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2011/2012.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £75,000 і склаў £400,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £15,000, склаўшы £75,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£75,000
Фіналіст
£30,000
Паўфіналісты
£18,000
Чвэрцьфіналісты
£10,000
1/8 фіналу
£7,500
1/16 фіналу
£6,000
1/24 фіналу
£2,300
1/32 фіналу
£1,500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£200
Агульны прызавы фонд
£400,000
Максімальны брэйк
£35,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2012 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі (Шанхай Мастэрc і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі чэмпіянат Вялікабрытаніі (пераможца атрымаў 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд

Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Чжу Інхуэй, Цзінь Лун, Лі Хан, Чэнь Фэйлун, Лу Нін, Лю Хаацянь і Чжоу Юэлун, а таксама Амар Алкаях з Сірыі. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джымі Уайта, Марка Кінга, Фергала О’Браена, Майкла Холта, Бэна Вуластана, Джэймі Джонса, Пітэра Эбдана і Роры Мак-Лаўда.

Першы гулец Лік Другі гулец
Джымі Уайт (48) 5:3 Амар Алкаях
Марк Кінг (30) 5:3 Чжу Інхуэй
Фергал О'Браен (31) 4:5 Цзінь Лун
Майкл Холт (35) 3:5 Лі Хан
Бэн Вуластан (51) 5:1 Чэнь Фэйлун
Джэймі Джонс (42) 3:5 Лу Нін
Пітэр Эбдан (29) 5:2 Лю Хаацянь
Роры Мак-Лаўд (32) 5:0 Чжоу Юэлун

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Джад Трамп 5  
48   Джымі Уайт 3  
  1   Джад Трамп 5  
  14   Сцюарт Бінэм 3  
14   Сцюарт Бінэм 5
26   Джо Пэры 4  
  1   Джад Трамп 3  
  15   Стывен Лі 5  
15   Стывен Лі 5  
27   Том Форд 1  
  15   Стывен Лі 5
  7   Грэм Дот 3  
7   Грэм Дот 5
30   Марк Кінг 2  
  15   Стывен Лі 2  
  8   Стывен Магуайр 6  
8   Стывен Магуайр 5  
23   Бары Хокінс 1  
  8   Стывен Магуайр 5
  18   Рыкі Уолдэн 4  
10   Марк Ален 2
18   Рыкі Уолдэн 5  
  8   Стывен Магуайр 5
  16   Роні О'Саліван 4  
16   Роні О'Саліван 5  
22   Маркус Кэмбэл 4  
  16   Роні О'Саліван 5
  4   Марк Уільямс 1  
4   Марк Уільямс 5
УК   Цзінь Лун 1  
8   Стывен Магуайр 9
29   Пітэр Эбдан 10
3   Марк Сэлбі 5  
УК   Лі Хан 0  
  3   Марк Сэлбі  
  9   Дзін Цзюньхуэй kl.  
9   Дзін Цзюньхуэй 5
51   Бэн Вуластан 4  
  9   Дзін Цзюньхуэй 5  
  11   Алістэр Картэр 2  
11   Алістэр Картэр 5  
25   Дамінік Дэйл 4  
  11   Алістэр Картэр 5
  УК   Лу Нін 1  
6   Шон Мёрфі 2
УК   Лу Нін 5  
  9   Дзін Цзюньхуэй 3
  29   Пітэр Эбдан 6  
5   Ніл Робертсан 5  
21   Джэймі Коўп 4  
  5   Ніл Робертсан 5
  20   Стывен Хендры 3  
12   Мартын Гоўлд 4
20   Стывен Хендры 5  
  5   Ніл Робертсан 3
  29   Пітэр Эбдан 5  
13   Мэцью Стывенс 3  
29   Пітэр Эбдан 5  
  29   Пітэр Эбдан 5
  2   Джон Хігінс 4  
2   Джон Хігінс 5
32   Роры Мак-Лаўд 1  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 1 красавіка 2012.
Стывен Магуайр (8)
Шатландыя
9:10 Пітэр Эбдан (29)
Англія
Дзённая сесія: 27:63, 61:1 (53), 0:108 (107), 55:72 (64), 36:74, 0:124 (124)
Вячэрняя сесія: 84:32 (84), 14:60 (52), 57:44, 98:0 (98), 0:103 (103), 74:3 (65), 29:98 (65), 75:18 (70), 76:0, 97:0 (97), 4:103 (103), 66:49, 24:62
98 Найвышэйшая серыя 124
0 Соценныя серыі 4
6 Серыі 50+ 7

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі
Катэгорыя·Снукерны сезон 2011/2012
Катэгорыя·2012 год у Пекіне
Катэгорыя·2012 год у снукеры
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2012 годзе