Кірылічны алфавіт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Кірыліца | |||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З (Ζ) | |
Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
Гістарычныя літары | |||||||
(Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
Ѥ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | Ѯ | |
Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ын | Ꚉ | ||
Літары неславянскіх моў | |||||||
Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. |
Щ, щ (назва: ща) — літара шэрагу славянскіх кірылічных алфавітаў: 27-я ў рускім (літаратурным вымаўленнем лічыцца доўгае мяккае [ш’ш’][крыніца?], але сустракаюцца таксама кароткае мяккае [ш’], дыялектнае[крыніца?] [шш] і састарэлае[крыніца?] [ш’чʼ][1]), 26-я ў балгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ў украінскім (вымаўляецца як цвёрдае [шч]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. З сербскага алфавіта скасавана рэформай Вука Караджыча (заменена звычайна на «ћ» ці «шћ», адпаведна вымаўленню); у македонскім алфавіце адсутнічае з самага яго стварэння ў 1944 годзе. У беларускім алфавіце адсутнічае, замест Щ выкарыстоўваецца спалучэнне «шч». Выключэнне з алфавіта беларускіх выданняў літары щ адбылося толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. ў сувязі з замацаваннем графічнага спосабу перадачы на пісьме асаблівага характару спалучэння гукаў беларускай мовы [шч] у адпаведнасці з афрыкатай рускай мовы[2][3].
У кірыліцы звычайна лічыцца 25-й па парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-й (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў рускай, стаіць пасля Ш), выглядае як і лікавага значэння не мае; у глаголіцы па ліку 26-я, выглядае як і мае лікавае значэнне 800. У стараславянскай чытаецца як [ш’т’], таму што літара паводле паходжання запісвае балгарскі рэфлекс праславянскага спалучэння *tj (наогул, стараславянскія напісанні праз щ і шт лічацца раўнапраўнымі і ўзаемазамяняльнымі), у царкоўнаславянскай — па-рознаму, у залежнасці ад вымаўлення мясцовага насельніцтва.
Назва ў стара- і царкоўнаславянскай азбуках — «ща», сэнс якой невядомы; магчыма, яго і не было (супадзенне з новай сербскай формай «шта» займеннікі «што», якое часам згадваецца, другаснае). Паходжанне літары амаль усе даследчыкі тлумачаць праз нейкую лігатуру, але па-рознаму: асноўныя меркаванні сыходзяцца на Ш+Т (найбольш папулярнае), Ш+Ч (лепш тлумачыць глагалічную форму) і Т+Ш (варыянт М. М. Дурнаво).
У старым напісанні хвост кірылічнай літары Щ звычайна працягвае яе сярэднюю мачту; у расійскім грамадзянскім шрыфце зроблены такім жа, як у літары Ц; у далейшым меў і мае некалькі розных формаў у залежнасці гарнітуры, але звычайна пабудаваны аднолькава з Ц таго ж шрыфта. У басанчыцы сустракаецца напісанне, калі не хвост спускаецца пад радок, а ўся літара падымаецца і набывае прапорцыі, блізкія да грэчаскай Ψ.
Адрозненне рускіх напісанняў Ш і Щ дазволіла ўгледзець у хвосціку літары Щ дыякрытычны знак і пабудаваць з яго дапамогай некаторыя літары для кірылічных пісьменнасцей, што ствараліся ў СССР для розных народаў: Җ, Қ, Ң, Ҷ, Ҳ, Ҭ, Ӷ, Ӌ, Ԥ.
26-я літара балгарскага алфавіта. Вымаўленне: [шт] (балг. «Съединени щати» — бел. «Злучаныя Штаты»)
27-я літара рускага алфавіта. Вымаўленне неаднастайнае.
У агульнапрынятым правапісе ў некаторых словах гук [шч] ці блізкі да яго адлюстроўваецца пасродкам розных літараспалучэнняў: (веснушчатый, мужчина, счастье, извозчик, жёстче, звёздчатый, дождь, счётчик, расчёска, рассказчик, счёты). Наяўнасць падобных альтэрнатыўных абазначэнняў для гэтага гуку часам прыводзіла да ідэі выключыць літару Щ з рускага алфавіта (гл., у прыватнасці, згаданую вышэй кнігу Традзьякоўскага) з заменай, напрыклад, на сч.
З прычыны таго, што ў мінулым літара щ пазначала складаны гук [ш’ч’], гэта літара практычна не выкарыстоўвалася ў словах, запазычаных з іншых моў (выключэнне: крещендо). Гэта традыцыя захоўваецца дагэтуль: хоць гукі, блізкія да [ш’], шырока сустракаюцца ў шэрагу моў, пры перадачы на рускую мову яны замяняюцца або на сь, або на ш. Выключэнне складаюць польская і літоўская мовы: паводле правілаў транскрыпцыі літарай щ перадаюцца польскае szcz[4] і літоўскае šč[5], напрыклад: Блащиковский (польск.: Błaszczykowski), Аникщяй (літ.: Anykščiai).
Па сваім паходжанні спалучэнне зычных [ш’ч’], якое раней перадавалася пасродкам щ, рознае. У адных выпадках яно ўзнікла шляхам палаталізацыі спалучэння [ск] перад паднябеннымі галоснымі (ищет, трещит) ці перад [j] (ищу, трещу; суфікс -ище ў городище, топорище і інш.), у другіх — з [стј] (рощу, свищу, роща), у трэціх перанесена з царкоўнаславянскай у шматлікіх запазычаннях, накшталт пища (з [т’j], народнае пича), трепещу, клевещу (таксама з [тј]), нощь, пещь, мощь, мощи (з [кт] і [гт], пар. народныя ночь, печь, мочь) і г.д., нарэшце, у чацвёртых — са спалучэння [сч], [зч] шляхам прыпадабнення [с], [з] да наступнага [ч] і пераходу іх у [ш] (пар. счёт, счастье, исчез). Часта наяўнасць літары Щ з’яўляецца прыкметай славянізмаў, а ва ўласна рускіх словах на гэтым месцы Ч (горящий/горячий, помощь/по́мочи, вращать/ворочать, освещение/свеча і да т.п.).
Выбар паміж напісаннямі ща/щя, що/щё, щу/щю, щи/щы, ще/щэ вызначаецца не вымаўленнем, а фармальнымі правіламі і меркаваннямі этымалагічнага і гістарычнага парадку. Традыцыйныя напісанні ща, щу, щи, ще; процілеглыя ім щя, щю, щы, щэ практычна немагчымыя нават у запазычаннях (з прычыны, апісанай двума абзацамі вышэй), хоць вельмі рэдка могуць сустракацца:
Выбар паміж напісаннямі що і щё вызначаюць досыць[крыніца?] складаныя правілы: так, напрыклад, у прозвішчах магчымыя дваякія напісанні -щов/-щёв (напрыклад, Хрущов/Хрущёв). Таксама фармальныя правілы задаюць выбар паміж щ і щь (калі толькі гаворка ідзе не пра раздзяляльны мяккі знак: мощью): з щь пішуцца пераважна загадны лад дзеясловаў (таращь, морщь, плющь), а таксама назоўны і вінавальны склоны адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду (помощь, вещь).
30-я літара ўкраінскага алфавіта. Вымаўленне: [шч] (з цвёрдым «ч»).
Ва ўкраінскай мове абазначае спалучэнне шумнага глухога фрыкатыўнага пярэднеязычнага зычнага «ш» і глухога пярэднеязычнага афрыката «ч» [шч] (МФА /ʃʧ/)
Ва ўкраінскай мове літара «щ» (спалучэнне [ʃt͡ʃ]) можа мець рознае паходжанне:
Кадзіроўка | Рэгістр | Дзесятковы код | 16-рычны код | Васьмярычны код | Дваічны код |
---|---|---|---|---|---|
Юнікод | Вялікая | 1065 | 0429 | 002051 | 00000100 00101001 |
Маленькая | 1097 | 0449 | 002111 | 00000100 01001001 | |
ISO 8859-5 | Вялікая | 201 | C9 | 311 | 11001001 |
Маленькая | 233 | E9 | 351 | 11101001 | |
KOI-8 | Вялікая | 253 | FD | 375 | 11111101 |
Маленькая | 221 | DD | 335 | 11011101 | |
Windows-1251 | Вялікая | 217 | D9 | 331 | 11011001 |
Маленькая | 249 | F9 | 371 | 11111001 |
У HTML вялікую літару Щ можна запісаць як Щ ці Щ, а маленькую щ — як щ ці щ.