wd wp Пошук:

Аўгуст Людвіг Шлёцэр

Аўгуст Людвіг Шлёцэр (ням.: August Ludwig von Schlozer; 5 ліпеня 1735, Гагштат — 9 верасня 1809, Гётынген) — нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык.

Біяграфія

Вучыўся ва універсітэтах Вітэнберга і Гётынгена. У 1761 прыехаў у Расійскую імперыю ў якасці хатняга настаўніка для дзяцей гісторыка Г. Мілера. Па яго пратэкцыі трапіў у імператарскую акадэмію навук дзе працаваў у 1761-1767, ад’юнкт з 1762. Шлёцэр першы, хто заняўся вывучэннем арыгінала Радзівілаўскага летапісу які трапіў у бібліятэку акадэміі падчас Сямігадовай вайны. Ганаровы член і прафесар рускай гісторыі акадэміі з 1765. Адзін з аўтараў так званай «нарманскай тэорыі» узнікнення дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе — Русі. Вёў навуковую палеміку з М. В. Ламаносавым, садзейнічаў публікацыі «Гісторыі Расійскай» В. М. Тацішчава. У 1768 вярнуўся ў Германію, атрымаў месца прафесара Гётынгенскога універсітэта, выкладаў гісторыю і статыстыку. 3 1769 — замежны ганаровы член Расійскай імператарскай акадэміі навук. Аўтар прац па старажытнаславянскай граматыцы, гісторыі, палеаграфіі. У 1803 за працы па гісторыі ўзнагароджаны расійскім ордэнам св. Уладзіміра IV ступені і атрымаў дваранскую годнасць. 3 1804 член Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх. У апошнія гады жыцця прызнаў і даказваў аўтэнтычнасць «Слова пра паход Ігараў». Працы Шлёцэра мелі вялікі навуковы рэзананс у расійскай гістарыяграфіі 2-ой паловы XVIII — XX ст.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118608339 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 August Ludwig Schlözer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Шлёцер Август Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Загаловак у розных тамах троху адрозніваецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Гётынгене
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1735 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Памерлі ў 1809 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені