wd wp Пошук:

Русінская мова

Русінская мова (руснацкая мова, карпатаруская мова, русінска-лемкаўская мова) або русінскія мовы — сукупнасць разнастайных дыялектных, наддыялектных і літаратурна-моўных утварэнняў, якія існуюць або існавалі сярод русінскага этнаса як на яго спрадвечных землях у Прыкарпацці, Заходняй Украіне, Усходняй Славакіі, так і раёнах кампактнага пражывання на тэрыторыі Ваяводзіны ў Сербіі, і збольшага ў Славоніі ў Харватыі, у Венгрыі, у Румыніі і ў Польшчы, а таксама ў ЗША і Канадзе[6]. Лінгвісты маюць розныя меркаванні адносна таго, ці з’яўляецца русінская мова асобнай усходне-славянскай мовай[7], або дыялектам украінскай мовы. Распаўсюджаная ў Закарпацкай вобласці Украіны (6724 носьбітаў па перапісе 2001 года[2]), а таксама на ўсходзе Славакіі (каля 20 тысяч носьбітаў і 24 тысячы, якія назвалі нацыянальнасць — русін, перапісы 1991 і 2001 гг.[3]), у Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Харватыі і сербскім аўтаномным краі Ваяводзіна.[4]

Гісторыя

Карпата-русінскія дыялекты з’яўляюцца ўсходнеславянскімі і ўяўляюць сабой працяг украінскага дыялектнага кантынуума (яго заходняй часткі). Яны падзяляюць шматлікія ўсходнеславянскія, агульнаўкраінскія і заходне-ўкраінскія асаблівасці, але пры гэтым выяўляюць спецыфічныя рысы[6].

З сярэдзіны XIX стагоддзя і да сярэдзіны XX стагоддзя сутыкаліся тры тэндэнцыі: у якасці літаратурнай мовы адны прадстаўнікі русінскай інтэлігенцыі сталі ўкараняць рускую, другія ўкраінскую, трэція спрабавалі ўтварыць літаратурную русінскую мову на народнай аснове[6]. Пасля Другой сусветнай вайны ў Чэхіі, Польшчы і савецкім Закарпацці была ўзаконена толькі ўкраінская мова. У Ваяводзіне ўжо ў 1920-х гадах зацвердзілася літаратурная русінская, і пасля вайны яна стала развівацца ў спрыяльных умовах. У канцы XX стагоддзя літаратурна-моўнае будаўніцтва актывізавалася ў Польшчы (граматыка ў 1992 годзе, часопіс «Бесіда») і ў Закарпацкай вобласці Украіны (перыёдыка, граматыка «Материньскый язык», 1997).

Цяпер прадстаўнікі русінаў спрабуюць стварыць агульнарусінскую літаратурную мову, у прыватнасці, шляхам публікацыі на старонках часопіса «Русин» тэкстаў на ўсіх разнавіднасцях русінскай.

Агульнай літаратурнай мовы для ўсіх русінскіх дыялектаў не існуе. Дыялекты русінскай мовы падпадзяляюцца на карпацкія і панонскія, або панонска-югаслаўскія. У той час як карпацкія дыялекты блізкія да ўкраінскай, панонскія дыялекты практычна ідэнтычныя шарышскаму дыялекту ўсходнеславацкай мікрамовы.

У СССР русінская мова разглядалася як дыялект украінскай мовы. Той жа афіцыйны падыход ужываецца да яе ў цяперашні час ва Украіне. Большасць украінскіх навукоўцаў выступае супраць прызнання русінскай мовы як асобнай.

Кадыфікаваны ў 1995 годзе ў Славакіі варыянт мае да 80 % агульных з літаратурнай украінскай мовай словаў. У русінскіх дыялектах Польшчы сустракаюцца запазычанні з польскай мовы, у дыялектах Закарпацця і Славакіі існуюць запазычанні з венгерскай мовы, аднак і ў самой венгерскай моцна адчуваецца ўплыў навакольных славянскіх моў, у тым ліку і русінскай.

Першай краінай, якая прызнала русінскую мову афіцыйнай, была колішняя Югаславія (гл. таксама Панонскія русіны). У 1995 Славакія таксама прызнала русінскую мовай нацыянальнай меншасці, але афіцыйнай мовай у Славакіі яна не з’яўляецца. Некаторыя дакументы (напрыклад, напамінкі выбаршчыкам) у Славакіі ўтрымліваюць часткі на русінскай мове нараўне з літаратурнай украінскай, венгерскай, цыганскай, нямецкай і англійскай. У некаторых славацка-русінскіх населеных пунктах прысутнічаюць двухмоўныя шыльды (напрыклад, Медзілаборцэ).[8][9]

Алфавіт

Выкарыстоўваецца кірылічны алфавіт, які мае 36 літар.

А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є
Ё ё Ж ж З з І і Ї ї И и Ы ы Й й
К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ
Ю ю Я я ь ъ

Прыклад мовы

Зноскі

  1. Паводле русінскіх арганізацый.
  2. 1 2 Чисельність осіб окремих етнографічних груп украінського етносу та їх рідна мова, Закарпатьска область
  3. 1 2 Statistical Office of the Slovak Republic. “Population and Housing Census 2001: Table 11. Resident population by nationality — 2001, 1991 Архівавана 15 ліпеня 2007.
  4. 1 2 Афіцыйны перапіс 2002 г., Сербія Архівавана 18 кастрычніка 2013.
  5. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  6. 1 2 3 Cерболужицкий (серболужицкие) и русинский(русинские)языки: к проблематике их сравнительно-исторической синхронности и общности. В сборнике: Исследование языков в русле традиций сравнительно-исторического и сопоставительного языкознания, инф. материалы и тезисы докладов, Москва, издательство МГУ, 2001, ISBN 5-211-04448-7
  7. http://www.philology.ru/linguistics3/musorin-06b.htm
  8. гл. прыклад 1 Архівавана 29 лютага 2008.
  9. гл. прыклад 2 Архівавана 29 лютага 2008.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

русінскай мове

Кнігапіс

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Польшчы
Катэгорыя·Мовы Румыніі
Катэгорыя·Мовы Славакіі
Катэгорыя·Русіны
Катэгорыя·Мовы Харватыі
Катэгорыя·Мовы Сербіі
Катэгорыя·Русінская мова
Катэгорыя·Мовы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных