wd wp Пошук:

Ю

Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ю, ю (назва — ю) — літара большасці славянскі кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і украінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным па ўзоры новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.

У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку (), у глаголіцы па ліку 34-я (). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і церкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: она (руск.: яе), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная буква паходзіць ад грэчаскай лігатуры IǑ, ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.

Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў буквы: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі o, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны. У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешто накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем[1].

У пачатку слоў, пасля галосных і раздзяляльных знакаў адпавядае пары гукаў /ју/, пасля зычных — іх змякчэнне і гук /у/. У беларускай мове пасля зацвярдзелых зычных не ўжываецца.

У беларускай і ўкраінскай мове, у адрозненне ад рускай, распаўсюджана мяккае спалучэнне цю.

У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) ізводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти (чуять), ѿвращю і пад.

Табліца кодаў

Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковы
код
16-ковы
код
Васьмярковы
код
Двайковы код
Унікод Вялікая 1070 042E 002056 00000100 00101110
Малая 1102 044E 002116 00000100 01001110
ISO 8859-5 Вялікая 206 CE 316 11001110
Малая 238 EE 356 11101110
KOI 8 Вялікая 224 E0 340 11100000
Малая 192 C0 300 11000000
Windows 1251 Вялікая 222 DE 336 11011110
Малая 254 FE 376 11111110

Зноскі

  1. Карский, 1928, 1979 (факс.), с. 205—206

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Балгарскі алфавіт
Катэгорыя·Літары кірыліцы
Катэгорыя·Украінскі алфавіт
Катэгорыя·Клавіятура
Катэгорыя·Рускі алфавіт
Катэгорыя·Беларускі алфавіт
Катэгорыя·Стараславянскі алфавіт