wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Баркоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі. Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Мінск — 26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафесар (1930), член КПСС (з 1947), доктар філалагічных навук (1950), чл.-кар. АН СССР (1958), чл.-кар. Германскай АН у Берліне (ГДР, 1967), ганаровы доктар філасофіі (ГДР, 1967), чл.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).

Біяграфія

Яго бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага святара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым медалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).

У 1919 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і быў прызваны на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флота, але вучобы ва ўніверсітэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленне «Дуэль і смерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўлення вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Наталляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага і заканчвае этнолага-лінгвістычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1923), дзе спецыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.

У 1930—1950 гг. працаваў у Магілёўскім (выступаў па пытаннях рэформы беларускага правапісу), Наўгародскім, Яраслаўскім, Сімферопальскім педагагічных інстытутах, Львоўскім універсітэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце рускай мовы АН СССР.

Даследчык гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародскіх грамат на бяросце, па гісторыі вывучэння беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по белорусскому и другим славянским языкам» (1962).

Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намеснік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Творы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Галавінскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве