wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ламаносаў.

Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада 1711, в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Холмагарскага раёна Архангельскай вобласці, Расія — 15 красавіка 1765) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, хімік і фізік.

Увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне фізічнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў[10][11]; яго малекулярна-кінетычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову матэрыі — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[12]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, металург, геолаг, паэт, зацвердзіў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак, гісторык, прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўніверсітэта, пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты Венеры. Правадзейны член Акадэміі навук і мастацтваў.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў Пецярбургу (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, ад’юнкт фізічнага класа, прафесар хіміі з 1745 года. 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.

Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).

Навуковая дзейнасць

Дыплом прафесара хіміі М.Ламаносава

Вёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на Венеры (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і практычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны Маскоўскі універсітэт.

Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая руская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).

Светапогляд

У галіне філасофіі М. Ламаносаў стаў адным з першых прадстаўнікоў рускага матэрыялізму. Усе з’явы прыроды, на яго думку, могуць быць растлумачаны прыроднымі механічнымі ўзаемадзеяннямі элементарных часцінак матэрыі. У аснове яго светапогляду — ўяўленні пра атамна-малекулярную будову рэчыва. Пачаўшы з вучэння пра «неадчувальныя» часцінкі матэрыі, механічныя ўласцівасці і рух якіх вызначаюць якасную разнастайнасць свету, М. Ламаносаў вырашыў напісаць усёабдымную «карпускулярную філасофію», якая аднаўляла б навуковую карціну прыроды на аснове атамна-малекулярных уяўленняў. Задумка гэта засталася няздзейсненая, але ён лічыцца выдатным прадстаўніком атамістыкі ў філасофіі і прыродазнаўстве 18-19 ст. Вялікае значэнне мела таксама ідэя вучонага пра заканамерную эвалюцыю прыроды, паступовыя змены бясконцага Сусвету.

Літаратурная дзейнасць

Міхаіл Ламаносаў — адзін з пачынальнікаў новай рускай літаратуры, рэфарматар рускага вершаскладання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілабатанічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літаратурных жанраў, у т.л. рускай оды філасофскага і высокага грамадскага гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760-61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт» (1752) і інш., вершаў на выпадак (надпісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асноўныя рысы паэзіі М. Ламаносава — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Гамера, Вергілія, Авідзія і іншых антычных аўтараў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. З гравюры Э. Фесара, пераробленай па ўказанні М. В. Ламаносава акадэмічным мастаком Х. Вортманам. — Качалов Н. Стекло. Издательство Академии Наук СССР. Москва. 1959. С.291-293
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 5 Ломоносов, Михаил Васильевич // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. Курдюмов — СПб.: 1914. — Т. 10. — С. 593–628.
  4. http://www.st-petersburg-essentialguide.com/bridges-in-saint-petersburg.html
  5. http://www.nndb.com/people/437/000042311/
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
  11. Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
  12. «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии» Архівавана 30 снежня 2010..— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Географы XVIII стагоддзя
Мінералогі Расіі
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Фізікі Расіі
Памерлі 15 красавіка
Русісты
Памерлі ў 1765 годзе
Астраномы XVIII стагоддзя
Паэты XVIII стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовазнаўцы Расіі
Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
Рускамоўныя паэты
Асобы на марках
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
Паэты Расіі
Асобы
Нарадзіліся 19 лістапада
Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзя
Хімікі XVIII стагоддзя
Гісторыкі XVIII стагоддзя
Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
Вучоныя паводле алфавіта
Фізікі XVIII стагоддзя
Астраномы Расіі
Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Географы Расіі
Філолагі Расіі
Мастакі-мазаічысты
Нарадзіліся ў 1711 годзе
Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
Гісторыкі Расіі
Хімікі Расіі
Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Выкладчыкі СПбДУ
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзя
Члены РАН
МДУ
Выкладчыкі МДУ