wd wp Пошук:

Балгарскі алфавіт

Кірылічныя
алфавіты
Славянскія:
Беларускі
Балгарскі
Сербскі
Македонскі
Рускі
Украінскі
Неславянскія:
Казахскі
Кыргізскі
Малдаўскі
Мангольскі
Таджыкскі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Азначаны толькі афіцыйныя
алфавіты дзяржаў.
Падрабязней тут.

Балга́рскі алфаві́ткірылічны алфавіт балгарскай мовы. Уключае 30 літар — у параўнанні з рускім (самым падобным з балгарскім), у ім няма літар Ы, Э і Ё:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н
О о П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ь ь
Ю ю Я я

Найбольш істотныя адрозненні балгарскага алфавіта ад рускага заключаюцца ў тым, што:

Гісторыя

Балгарская стала ў VIII стагоддзі першай пісьменнай славянскай мовай, пры гэтым для запісу выкарыстоўвалася глаголіца. Пазней глаголіца была заменена кірыліцаю.

Балгарская клавіятурная раскладка

Уведзены ў Расіі ў 1708 грамадзянскі шрыфт быў прыстасаваны да балгарскай мовы к канцу XVIII стагоддзя. Пазней ужываліся розныя варыянты кірылічнага алфавіта, а к 1870 году найбольш распаўсюджаным стаў алфавіт з 32 літар, прапанаваны Марынам Дрынавым.

Рэформа 1945 года адмяніла дзве літары, яць Ѣ [æː] (т. зв. «Е двойно» — «Е двайное») і юс вялікі Ѫ [ɔ̃] («голям юс»). Яць быў заменен на я ці е, што стварыла яцеву граніцу, юс вялікі — на ъ. Рэформа 1945 года выключыла таксама літары ъ і ь на канцы слоў (у адрозненне ад рускай дарэформеннай арфаграфіі, дзе нямым быў толькі канцавы ъ, у балгарскай пісьменнасці нямым быў і ь, бо канцавыя зычныя зацвярдзелі: градъ — сучасн. град, царь — сучасн. цар).

Практычная транскрыпцыя на рускую мову

Пры перадачы балгарскіх імён уласных (перш за ўсё імён і тапонімаў) на рускую мову выкарыстоўваюцца наступныя правілы[1].

Усе літары, акрамя «й, щ, ъ, ь» застаюцца без змен: Владая, Ясеновец, Гложене.

Акрамя таго, пры перадачы геаграфічных назваў, якія складаюцца з некалькіх слоў, усе словы пішуцца з вялікай літары і праз злучок. Напрыклад: Царев дол → Царев-Дол.

Заўвага. Для правільнай транскрыпцыі на беларускую мову неабходна ведаць месца націску. Націск у балгарскай мове рухомы і можа не супадаць з інтуітыўным для носьбітаў беларускай мовы.

Раманізацыя

Асноўны артыкул: Транслітарацыя балгарскага алфавіта лацініцай Гл. таксама

Зноскі

  1. Гиляревский Р. С., Старостин Б. А. Иностранные имена и названия в русском тексте: Справочник. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Высшая школа, 1985
  2. 1 2 3 Транскрипция с болгарского языка на русский
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Балгарскі алфавіт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай