wd wp Пошук:

Старадарожскі раён

Старадаро́жскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старыя Дарогі. Падзелены на 8 сельскіх саветаў.

Геаграфія

Плошча 1371 км². Раён мяжуе з Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Глускім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Дарогі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дараганаўскі, Дражненскі, Жыцінскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Новадарожскі, Пасецкі, Паськава-Горацкі (Горкаўскі), Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі. 3 ліпеня 1925 года Старыя Дарогі атрымалі статус мястэчка. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Бабруйскай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года — у прамым падпарадкаванні БССР. 12 лютага 1935 года Шчыткавіцкі сельсавет перададзены Грэскаму раёну. 5 красавіка 1936 года Дараганаўскі сельсавет разбуйнены на Дараганаўскі і Крынкаўскі сельсаветы, у склад раёна вернуты Шчыткавіцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Старыя Дарогі атрымалі статус горада. 23 чэрвеня 1940 года ўтвораны Залужскі і Паставіцкі сельсаветы, адначасова Дражненскі сельсавет перайменаваны ў Падарэскі з пераносам цэнтра з вёскі Дражна ў вёску Падарэссе. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Залужскі, Кармазоўскі, Крываноскі, Крынкаўскі, Падарэскі, Паставіцкі сельсаветы, утвораны Дражнаўскі і Палажэвіцкі сельсаветы. 23 ліпеня 1957 года Жыцінскі сельсавет перайменаваны ў Дрычынскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Слуцкага раёна.

30 ліпеня 1966 года Старадарожскі раён утвораны зноў, уключаў горад Старыя Дарогі, Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі сельсаветы, якія былі вылучаны са складу Слуцкага раёна. 20 кастрычніка 1995 года горад Старыя Дарогі і Старадарожскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 27 чэрвеня 2003 года Паськавагорацкі сельсавет перайменаваны ў Горкаўскі. 28 мая 2013 года скасаваны Горкаўскі сельсавет[5].

Насельніцтва

Насельніцтва раёна складае 21,9 тыс. чаловек (2009), у гарадскіх умовах пражывае каля 12 тыс. чал.

Дынаміка змянення колькасці насельніцтва:

1995 — 27,6 тыс.[6] 2000 — 26,3 тыс. 2008 — 22,4 тыс. 2009 — 21,9 тыс. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 90 населеных пунктаў.

Палітыка

Кіраўніком раёна з 2001 г. з’яўляецца Васіль Пятровіч Вусік, кандыдат эканамічных навук.

З 25 кастрычніка 2008 г. выконвае абавязкі старшыні райвыканкама Карпіевіч Вячаслаў Мікалаевіч.

Са студзеня 2009 года старшынёй райвыканкама абраны Чачуха Сцяпан Уладзіміравіч.

Эканоміка

Мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, кормавытворчасць. Пасевы збожжавых і зернебабовых культур, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка Баранавічы — Асіповічы, аўтамагістралі Расія — Крычаў — Бабруйск — Слуцк — Івацэвічы, Асіповічы — Баранавічы, Бабруйск — Чырвоная Слабада, Старыя Дарогі — Малая Горка, аўтадарогі мясцовага значэння, якія злучаюць Старыя Дарогі з такімі пунктамі, як Урэчча, Шчыткавічы, Асавец, Арэхаўка, і Кавалічы.

Культура

Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Старадарожскі мастацкі музей, таксама ў Старадарожскім раёне працуе 8 школьных музеяў, якіх узначальваюць настаўнікі гісторыі, у т.л. 5 краязнаўчых:

і 3 музея баявой славы:

Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Старадарожскага раёна

НазваДатаваннеМесцазнаходжаннеКатэгорыя
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага векуI-IV стагоддзiв. Асавец, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, урочышча Гарадзішча3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Будзенічы, 4,5 км на захад ад вёскі, урочышча Курганы3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Дражна, на паўднёвай ускраіне вёскі, на сучасных могілках, злева ад дарогі ў в. Падарэссе3
Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2, курганны могільнік-3X-XIII стагоддзiв. Лагі, 0,4 км на захад ад вёскі, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Ляўкі, на заходняй ускраіне вёскі, злева ад дарогі, на могілках3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага векуVI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.в. Новыя Ісаевічы, 1,6 км на ўсход ад вёскі, урочышча Гарадніца3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Пасека, 2,8 км на захад ад вёскі, урочышча Курганне3
Брацкая магiла1941-1944 гадыв. Пасека3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Паставічы, на беразе р. Арыжня, 2 км на паўднёвы захад ад вёскі3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Прусы, 1,2 км на захад ад паўночнай ускраіны вёскі, урочышча Курганы3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Рабак, 0,8 км на паўночны захад ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Сорагі3
Курганны могільнікX-XIII стагоддзiв. Рабак, 0,6 км на ўсход ад вёскі3
Брацкiя магiлы1941-1944 гадыв. Сiнягова3

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.staryedorogi.minsk-region.by/ru/new_url_2029833593-ru/
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  6. Беларусь, 1995

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старадарожскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара