wd wp Пошук:

Шчыткавіцкі сельсавет

Шчы́ткавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчыткавічы.

Геаграфія

Шчыткавіцкі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім сельсаветам Старадарожскага раёна, Пухавіцкім, Слуцкім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Старадарожскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна.

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1565 чалавек[1], з іх 96,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[2].

Вытворчая сфера

Сацыяльна-культурная сфера

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Грэскага раёна
Катэгорыя·Шчыткавіцкі сельсавет