wd wp Пошук:

Дараганаўскі сельсавет

Дарага́наўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дараганава.

Геаграфічнае становішча

Дараганаўскі сельсавет размешчаны на паўднёвы захад ад горада Асіповічы і з’яўляецца адной з самых заходніх адміністрацыйных адзінак Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Пратасевіцкім, Дрычынскім, Карытненскім сельсаветамі Асіповіцкага раёна, з Завалочыцкім сельсаветам Глускага районаў Магілёўскай вобласці, а таксама з Новадарожскім сельсаветам Старадарожскага раёна і Суцінскім сельсаветам Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Плошча сельсавета складае каля 60 км². Больш за 60 % плошчы займаюць лясы. Цэнтр сельсавета, аграгарадок Дараганава, размешчаны на чыгуначнай лініі АсіповічыСтарыя Дарогі, за 17 км ад Асіповіч, на левым беразе ракі Пціч.

Гісторыя

Гістарычна землі сельсавета належалі Радзівілам, Вітгенштэйнам, Бокшам, Дараганам. Адміністрацыйна ўваходзілі ў склад Мінскай губерні, у Новадарожскую, Жыцінскую воласці Бабруйскага павета, затым — Бабруйскай акругі.

Дараганаўскі сельсавет утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года сельсавет разбуйнены на Крынкаўскі і Дараганаўскі сельсаветы. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крынкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. 6 красавіка 1973 года скасаваны хутар Валугі[2]. 17 кастрычніка 1979 года вёска Буда перададзена ў склад Новадарожскага сельсавета Старадарожскага раёна Мінскай вобласці[3].

У склад сельсавета, акрамя ніжэйпералічаных, уваходзілі наступныя пункты: Бортнае (да студзеня 1943 года, калі было знішчана карнікамі з жыхарамі; не аднавілася), Каменка (да 1967 года), Мачынск (да 1971 года), Халькі (да 1976 года)[4].

Склад

Дараганаўскі сельсавет уключае 14 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1258 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Культурнае жыццё

У 1983 годзе быў адкрыты Дараганаўскі краязнаўчы музей пры актыўным удзеле настаўніцы пачатковых класаў Зінаіды Рыгораўны Верашчакі, якая доўгі час узначальвала яго працу.

Дзеючы ансамбль народнай песні «Вяселле» СВК «Калгас «Каўгарскі» пастаянна ўдзельнічае ў раённых святах.

У аграгарадку Дараганава маецца сярэдняя школа.

Гістарычныя месцы

У 1976 годзе на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан і брацкіх магілах ахвяр фашызму пастаўлены помнікі.

27 чэрвеня 2004 года непадалёк ад вёскі Крынка ўсталяваны мемарыяльны знак у памяць пра расстраляных яўрэйскіх дзяцей на месцы былога санаторыя «Крынкі».

Вядомыя ўраджэнцы і землякі

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 12 (1386).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 октября 1979 г. №3197-IX О перечислении деревни Буда Дарагановского сельсовета Осиповичского района Могилевской области в состав Новодорожского сельсовета Стародорожского района Минской области Архівавана 3 чэрвеня 2012.
  4. Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск, 2008. — Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць. — С. 96. — 728 с. — ISBN 978-985-11-0409-9.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старадарожскага раёна
Катэгорыя·Дараганаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат