wd wp Пошук:

Бабруйская вобласць

Бабру́йская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 гг. Утворана 20 верасня 1944 г. з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей. Цэнтр — горад Бабруйск. Плошча 19 700 км², насельніцтва 654 900 чалавек (1953 год). Абласная газета «Савецкая Радзіма».

Гісторыя

Уключала 14 раёнаў:

Таксама ў вобласці было 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гарадскіх пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень).

8 студзеня 1954 года скасавана: Акцябрскі і Парыцкі раёны перададзеныя ў Гомельскую вобласць, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобласць.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя вобласці Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Мінскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Бабруйска
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Зніклі ў 1954 годзе