wd wp Пошук:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 19 лістапада 2020 года пасаду міністра займае Анатоль Маркевіч.

Гісторыя

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Асноўны артыкул: Палітычны крызіс у Беларусі (2020-я) У час шырокамаштабных палітычных чыстак 11 студзеня 2022 года былі звольнены Наталля Хвір, начальніца ўпраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры, і Святлана Краюшкіна, намесніца начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі, якая ўзгадняла навукова-праектную дакументацыю на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ[3]. Наталля Задзяркоўская, адказная за пытаннi культуры і нацыянальнай спадчыны ў Народным антыкрызісным ўпраўленні, каментуючы сітуацыю, што за 2021 год з апарата Міністэрства культуры звольнена практычна палова складу кіраўнікоў сярэдняга звяна, для звальнення «дастаткова проста мець уласнае меркаванне і прафесійныя прынцыпы»[4].

Выступаючы 21 студзені 2022 года перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, міністр культуры Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[5]:

" Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.

Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца.

"

Структура

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[6];
  2. 7 упраўленняў у выканаўчых камітэтах абласцей і Мінску;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[7].

Пазіцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры

У траўні 2010 года кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[8][9]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[10].

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 года актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[11]. Аднак 1 снежня 2014 года Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. У чэрвені 2018 года ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай.

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Маладзёжнай Гродна будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[12][13][14]. У верасні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[15]. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[16].

7 траўня 2018 года адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Менску па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагоддзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька, які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[17][18][19]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[20]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Наталля Хвір у каментары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[21].

Міністры

Міністры культуры БССР

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2011. Праверана 11 снежня 2012.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525 (нявызн.). Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. З Міністэрства культуры звольнілі адказных за ахову спадчыны (бел.) . Наша Ніва (11 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
  4. З упраўлення па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей Міністэрства культуры звольнілі Наталлю Хвір, начальніцу ўпраўлення, і Святлану Краюшкіну, намесніцу начальніка аддзела ўзгаднення і рэстаўрацыі.
  5. Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным (бел.) . Наша Ніва (20 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
  6. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры(руск.)  (недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
  7. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь)(руск.)  (недаступная спасылка). Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 20 лютага 2011.
  8. У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі Архівавана 27 лістапада 2020. // Эўрарадыё, TUT.BY
  9. По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело Архівавана 14 жніўня 2020. // ej.by (руск.)
  10. Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
  11. Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова (нявызн.), Эўрарадыё (25 лістапада 2012). Праверана 30 красавіка 2017.
  12. Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) Архівавана 28 сакавіка 2016. // Вечерний Гродно (руск.)
  13. Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли Архівавана 25 верасня 2020. // TUT.BY (руск.)
  14. В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com (руск.)
  15. Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка Архівавана 30 жніўня 2017. // s13.ru (руск.)
  16. Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in (руск.)
  17. Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска Архівавана 31 ліпеня 2017. // citydog.by (руск.)
  18. Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото)(недаступная спасылка) // citydog.by (руск.)
  19. Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века Архівавана 13 жніўня 2020. // TUT.BY (руск.)
  20. «Ситуация очень серьезная». В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске Архівавана 15 жніўня 2020. // TUT.BY (руск.)
  21. Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ Архівавана 28 верасня 2020. // TUT.BY (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Удакладненне арфаграфіі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Міністэрствы Беларусі
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністры культуры Рэспублікі Беларусь