wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матвяйчук. Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук (нар. 1950, Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1968—1969 гадах працаваў у Баранькаўскай СШ, Сіроцінскай васьмігадовай школе ў Шумілінскім раёне. У 1969—1971 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1975—1979 гадах — лектар Касцюковічскага райкама КПБ, у 1979—1982 гадах — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі. Хоцімскага райкама КПБ. У 1984—1988 гадах — намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама. З 1988 года — дырэктар Полацкага ПТВ № 233 хімікаў.

З 1995 года працаваў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахім» дырэктарам па кадрах і ідэалагічнай рабоце. З 2004 года — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 — памочнік Прэзідэнта РБ.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шуміліне
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»