wd wp Пошук:

Юрый Паўлавіч Бондар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бондар. Ю́рый Па́ўлавіч Бо́ндар (нар. 11 красавіка 1973, Мінск) — беларускі палітолаг і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат палітычных навук (2007), дацэнт (2009). Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2017—2020).

Біяграфія

Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2008 года — першы прарэктар БДУКМ. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара БДУКМ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.

З верасня 2017 — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. 28 верасня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны міністрам культуры Беларусі[2]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Юрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў. Займаецца палітычнай навукай, параўнальным аналізам палітычных даследаванняў у Беларусі і Расіі, палітычнай культурай і адукацыяй.

Сям’я

Сын Паўла Іванавіча Бондара (нар. 1943), доктара гістарычных навук[3].

Погляды

У 2019 годзе ў інтэрв’ю перадачы «Ничего личного» на тэлеканале АНТ адмоўна выказаўся пра пашырэнне беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы: «Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х»[4].

Меркаванні

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Юрый Бондар «не паказаў сябе дастаткова жорстка. У той ступені, якую патрабаваў час».

Зноскі

  1. https://www.intex-press.by/2020/11/19/novym-ministrom-kultury-naznachen-byvshij-pomoshhnik-prezidenta-inspektor-po-brestskoj-oblasti/
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 «Об Ю. П. Бондаре» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  3. Бондар, Юрый Паўлавіч (кандыдат палітычных навук ; нар. 1973). Праверана 1 кастрычніка 2017.
  4. Міністр культуры Бондар: Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы. nashaniva.by (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 16 красавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты палітычных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных