wd wp Пошук:

Барыс Уладзіміравіч Святлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Святлоў.

Барыс Уладзіміравіч Святлоў (28 лютага 1958, Мінск, БССР, СССР) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008-2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2012—2017).

Біяграфія

Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.

У 1980—1989 гадах — старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1989—1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі кіравання мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.

У 1991—1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

З мая 1994 года па снежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 1995 года па жнівень 1995 года — намеснік дырэктара фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «Фінансы і актывы».

У 1995—1998 гадах — намеснік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.

У 1998—2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь».

У 2003—2008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва».

У 2008—2012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].

28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі[3].

Меркаванні

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Барыс Святлоў «не мог адстаяць наверсе нейкі праект, які там не падабаўся».

Літаратура

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 348 «О Б. В. Светлове»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры культуры Рэспублікі Беларусь