wd wp Пошук:

Павел Латушка

Павел Паўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч Беларусі.

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996-2000 займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000-2002 — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Колькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыяў[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года празначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].

17 жніўня 2020 загадам міністра культуры Беларусі Бондара звольнены з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі адчынілі скрыню Пандоры[8].

Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады. Быў вымушаны пакінуць Беларусь. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9].

У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай[10]. Сябар Таварыства беларускай мовы[11].

Разведзены[12], ёсць дачка — Я́на[13].

Зноскі

  1. Латушка выслужыўся// Хартыя'97. 9 снежня 2002
  2. Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адкліканы для кансультацыяў// Наша Ніва. 31 сакавіка 2006
  3. 1 2 Яланта Смялоўская. Заканчваецца дыпламатычная місія Пасла Паўла Латушкі ў Польшчы// Польскае радыё для замежжа. 27 кастрычніка 2008
  4. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2009
  5. Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
  6. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 10 лютага 2022.
  7. news.tut.by Архівавана 6 сакавіка 2019.
  8. Мінкульт звольніў Паўла Латушку // Наша Ніва. 17 жніўня 2020
  9. belarus-nau.org
  10. Наталля Герасімюк. Павел Латушка завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы// Беларускае Радыё Рацыя. 6 лістапада 2008
  11. Сяргей Будкін. Член ТБМ пры ўладзе// Беларускае Радыё Рацыя. 5 чэрвеня 2009
  12. Аляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі Архівавана 6 красавіка 2009.// Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г.
  13. Дзмітрый Гурневіч. Павел Латушка пазнаёміў дыпламатаў з творчасцю Коласа і Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Францыі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Іспаніі
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЕСКА
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Партугаліі
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе