wd wp Пошук:

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД) — беларускі драматычны тэатр.

Гісторыя

У снежні 1990 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні ў Мінску Дзяржаўнага тэатра-лабараторыі нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна»[2], які пэўны час існаваў як структурнае падраздзяленне Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Канцэпцыя новага сцэнічнага калектыву была акрэслена дакладна: падтрымка нацыянальнай драматургіі, адкрыццё новых імёнаў беларускіх аўтараў. Тэатр узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Мазынскі. Трупа была сфарміраваная з ягоных вучняў, выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў працу ў 1991 годзе на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (вул. Энгельса, 12)[2]. Першая прэм’ера адбылася 1 лютага 1992 года. П’есу «Ку-ку» Міколы Арахоўскага ўвасобіў рэжысёр Андрэй Гузій. Менавіта 1 лютага 1992 года РТБД лічыць Днём Народзінаў тэатра.

Неўзабаве сцэнічны калектыў набыў самастойнасць, пераехаў ва ўласнае памяшканне на Крапоткіна, 44, дзе цяпер і знаходзіцца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Дзеля таго, каб маладыя драматургі на справе спасцігалі законы тэатра, з імі праводзілася скрупулёзная праца. Абавязковай была прысутнасць аўтара пры чытцы п’есы акцёрамі, удзел у рэпетыцыях. Цягам першага дзесяцігоддзя ў рэпертуары з’явіліся спектаклі па творах Міколы Арахоўскага, Уладзіміра Савуліча, Ігара Сідарука, Максіма Клімковіча, Міраслава Адамчыкава, Раісы Баравіковай, Алены Паповай, Сяргея Кавалёва і іншых.

Акцэнт быў зроблены на спектаклях метафарычнага і абсурдысцкага накірунку. Тэатр браў актыўны ўдзел у фестывалях. Са спектаклямі «Рычард» і «Макбет» Уільяма Шэкспіра двойчы з поспехам удзельнічаў у Эдынбугскім тэатральным фестывалі Фрындж.

У лістападзе 1993 года пераехаў ва ўласнае памяшканне па вул. Крапоткіна, 44, атрымаў статус рэспубліканскага тэатра і сучасную назву.

З 2000 па 2012 год Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўзначальваў рэжысёр Валерый Анісенка. Новая трупа была сфарміравана з выпускнікоў Універсітэта культуры і мастацтваў, вучняў рэжысёра. Асаблівая ўвага ў гэты час надавалася атмасферы студыйнасці, прафесійнаму росту маладых акцёраў, творчай дысцыпліне, духоўнаму мікраклімату. Тэатр-дом абраны як аснова прафесійнай мадэлі. Мастацкія прыярытэты аддадзены псіхалагічнаму тэатру. РТБД далучаецца да міжнароднага тэатральнага руху. Запрашэнні на фестывалі адбываюцца адно за адным. Спектаклі «Жанчыны Бергмана» Мікалая Рудкоўскага, «Адвечная песня» Янкі Купалы, «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч рэдка вярталіся на Радзіму без узнагарод. Быў наладжаны шэраг сумесных міжнародных праектаў з тэатральнымі дзеячамі Францыі, Ізраіля, Расіі, ЗША, Сербіі.

У РТБД значна палепшыліся ўмовы для творчасці, да тэатра далучылі другі паверх суседняга будынку. Усё большую цікавасць у тэатральнай грамадскасці выклікаў дзейнасць Цэнтра беларускай драматургіі, які быў створаны пры тэатры ў 2007 годзе. У трупе ў гэты час працавалілі 33 акцёра, у рэпертуары — 33 спектакля. У 2010 годзе тэатру нададзена ганаровае званне Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, у 2014-м дырэктарам тэатра становіцца Уладзімір Карачэўскі. Роздум пра жыццё, пра месца сучаснага чалавека на зямлі прасякае новыя спектаклі РТБД. Лепшыя сярод іх «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, «Пелікан» Аўгуста Стрындберга, «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, «Сіндром Медэі» Юліі Чарняўскай, «Кар’ера доктара Рауса» Віктара Марціновіча, «Бетон» Я.Карняга, эксперыментальныя спектаклі рэжысёра А.Марчанкі «Мабыць?», «Беларусь. Дыдактыка».

У 2015 годзе РТБД стаў арганізатарам ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі, Грузіі.

У час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту 15 лістапада 2020 года быў затрыманы і жорстка збіты акцёр тэатра Ілья Ясінскі[3]. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ясінскі іграў ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст[4]. Ясінскі быў вымушаны нелегальна бегчы ў Літву ад крымінальнага пераследу[5].

У канцы снежня 2021 года ў рамках маштабных палітычных чыстак быў звольнены мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў[6].

Кіраўніцтва

Дырэктары

Мастацкія кіраўнікі

Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі  — Аляксандр Марчанка (2009—2018)[удакладніць]

Спектаклі

Актуальны рэпертуар

Дзіцячыя спектаклі

Спектаклі мінулых гадоў

Трупа

Удзел у фестывалях

1993

1995

1996

1998

2001

2002

2003

2004

2005

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

2013

«Дажыць да прэм’еры» па п’есе Мікалая Рудкоўскага.

2014

2015

2016

2017

2018

Гл. таксама

Зноскі

  1. Адрас
  2. 1 2 Театру белорусской драматургии — 25. Как прошли эти годы, рассказывают старожилы Архівавана 19 лістапада 2020.
  3. «На каталцы вазіў супрацоўнік РУУСа». Збіты пры затрыманні акцёр фільма «Купала» з пераломам ляжыць у бальніцы
  4. Адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса»
  5. «Я в Литве, а вот граница» — Актер Ясинский снял на видео, как нелегально бежал в Литву из Беларуси
  6. Звольнілі кіраўніка Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. 24 снежань 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
1993 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
З’явіліся ў 1993 годзе
Праспект Машэрава (Мінск)
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Тэатры Мінска
Тэатры паводле алфавіта