wd wp Пошук:

Анатоль Мечыслававіч Маркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркевіч. Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёна. У 1999−2002 гадах дырэктар СШ № 1 гарадскога пасёлка Карэлічы. З 2002 года — намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2011 гадах старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. У 2011—2019 гадах — старшыня Навагрудскага райвыканкама.

З 12 лютага 2019 года[2] па кастрычнік 2020 года працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

19 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам культуры Беларусі[3].

Выступаючы перад канстытуцыйным рэферэндумам на «дыялогавай пляцоўцы» ў Стоўбцах, Анатоль Маркевіч прызнаў, што ў падначаленай яму галіне праводзяцца маштабныя кадравыя чысткі па ідэалагічных матывах[4]:

Не хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недапушчальна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт.

Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца.

Погляды і выказванні

Заявіў у канцы студзеня 2022 года, што у «калі людзі займаюць дэструктыўную пазыцыю, маё глыбокае перакананне - на працы ў дзяржаўнай службе яны знаходзіцца не могуць. Калі працуеш на дзяржслужбе - павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады»

Меркаванні

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Анатоль Маркевіч «робіць з сябе выгляд міністра культуры», але «было зразумела, што ён не ведае галіны». Ён «даваў даручэнні, казаў, што ўсё было кепска да яго, а цяпер будзе добра». Наталля Задзяркоўская расказала, што ён «звальняў людзей з вялікім досведам, якія не падтрымлівалі яго погляды альбо мелі смеласць сказаць не тое, што ён чакае.»

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://blr.belta.by/president/view/eks-pamochnik-prezidenta-markevich-naznachany-ministram-kultury-93853-2020/
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 12 февраля 2019 года № 52 «Об А. М. Маркевиче»
  3. Прэзідэнт назначыў Анатоля Маркевіча міністрам культуры
  4. Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным (бел.) . Наша Ніва (20 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Нарадзіліся ў 1971 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці
Старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
Дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў
Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь