wd wp Пошук:

Вілія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вілія (значэнні).

Нёман (Нямунас) і Вілія (Нярыс) у Каўнасе

Ві́лія, або Вялля (літ.: Neris — Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана.

Даўжыня 498 км, у т.л. тэрыторыі на Беларусі — 264 км. Плошча вадазбору 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 . Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.

Асноўныя прытокі

Справа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойі, Сластаўка. Злева: Дзвінаса, Ілія[1], Уша, Сянканка, Ашмянка, Смердзія. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.

Плошча басейна Віліі (рэкі Вілія і Швянтойі): 25 100 км²

На рацэ

Гарады: Вілейка, Вільнюс, Каўнас (у вусці). Зоны адпачынку: Вілейка, Плёсы; Помнікі прыроды: Бярозкаўскі дуб-велікан. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор.

Агульнае

Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач.

Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956).

Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц.

Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак.

Тэрыторыя басейна Віліі ўтварае гістарычную вобласць Павілле.[2]

Зноскі

  1. Упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў р. Вілія.
  2. Звяруга Я. Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі Архівавана 29 лістапада 2014. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі, вып. 10. Мінск, ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Лагойскага раёна
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Басейн Віліі
Рэкі паводле алфавіта
Рэкі Літвы
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Прытокі Нёмана
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Вілейскага раёна
Рэкі Смаргонскага раёна
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Мінскай вобласці
Рэкі Маладзечанскага раёна
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Докшыцкага раёна
Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі
Рэкі Гродзенскай вобласці
Рэкі Астравецкага раёна
Вікіпедыя:Карткі рэк з невядомымі параметрамі