wd wp Пошук:

Дом Пяркунаса

Дом Пяркунаса

Дом Пяркунаса — адна з найбольш арыгінальных і старажытных гатычных свецкіх пабудоў, размешчаная ў Старым горадзе Каўнаса, Літва. Дом Пяркунаса быў уключаны ў Рэгістр нерухомай культурнай спадчыны Літвы ў 1996 годзе.[1]

Гісторыя

Першапачаткова быў пабудаваны ганзейскімі купцамі; быў іх канторай з 1440 па 1532,[2] быў прададзены ў XVI стагоддзі езуітам, якія адкрылі там капэлу ў 1643. Езуіты таксама завяршылі Царкву Св. Францыска Ксаверыя на плошчы каля ратушы ў 1722 годзе.

Разбураны дом быў перабудаваны ў XIX стагоддзі і выкарыстоўваўся ў якасці школы і тэатра, які наведваў паэт Адам Міцкевіч. У канцы XIX стагоддзя быў пераназваны ў «Дом Пяркунаса» пасля таго, як фігура, знойдзена на адной са сцен, была інтэрпрэтавана рамантычна настроенымі гісторыкамі таго часу як ідал балтыйскага язычніцкага бога грома і неба Пяркунаса. Сёння дом Пяркунаса зноў належыць езуітам, у ім размяшчаецца музей Адама Міцкевіча.

Цікавыя факты

У гэтым доме нарадзіўся літоўскі гісторык, тэолаг і перакладчык Альберт Віюк-Каяловіч .

Зноскі

  1. The Registry of Immovable Cultural Heritage Sites: Unique object code: 816. Retrieved on 2 August 2011.
  2. http://datos.kvb.lt/en/index.php?option=com_laikotarpiai&task=view&id=18&Itemid=64 Kaunas: Dates and Facts. Overview of Kaunas History. Retrieved on 23 January 2011

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Будынкі і збудаванні Каўнаса
Збудаванні Літвы ў гатычным стылі
Славутасці Каўнаса