wd wp Пошук:

Кястуціс Кевалас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кястуціс Кевалас (нар. 17 лютага 1972, Каўнас, Літва) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы з 1990 года па 1992 год навучаўся на факультэце радыёэлектронікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У 1993 годзе паступіў у Каўнаскую вышэйшую духоўную семінарыю, дзе вывучаў філасофію і тэалогію да 1997 года, пасля чаго працягнуў вучобу ў семінарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Балтымары ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Завяршыўшы фармацыю і абараніўшы ліцэнцыят па тэалогіі, 29 чэрвеня 2000 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Быў прызначаны кіраўніком прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсу ў Мітрапалітальнай семінарыі і адказным за душпастырства моладзі ў Каўнаскай архідыяцэзіі.

З 2002 года выкладаў маральную тэалогію на тэалагічным факультэце Каўнаскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага. 18 студзеня 2008 года ў гэтай навучальнай установе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі.

З чэрвеня 2005 года па жнівень 2006 года быў духоўным айцом у Каўнаскай семінарыі, пасля чаго на працягу года працягваў навучанне ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Вярнуўшыся на радзіму, з 2007 года па 2012 год выконваў душпастырскія абавязкі пры каўнаскай катэдры і быў спаведніком у семінарыі. 8 лютага 2010 года быў прызначаны праграмным дырэктарам «Радыё Марыя» ў Літве.

27 верасня 2012 года быў менаваны дапаможным біскупам Каўнаскай архідыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прыняў 24 лістапада 2012 года.

Прызначаны 20 красавіка 2017 года біскупам-каад’ютарам Цяльшэйскай дыяцэзіі, 18 верасня таго ж года стаў біскупам Цяльшэйскім.

19 лютага 2020 года Папа Францішак менаваў новым архібіскупам-мітрапалітам Каўнаскім[1].

Зноскі

  1. Папа Францішак прызначыў новага арцыбіскупа Каўнаскага
Тэмы гэтай старонкі (12):
Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Каўнаская архідыяцэзія
Нарадзіліся 17 лютага
Тытулярныя біскупы
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Каталіцкія біскупы Літвы
Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Каталіцкія архібіскупы
Нарадзіліся ў 1972 годзе
Нарадзіліся ў Каўнасе