wd wp Пошук:

Ковенская губерня

Падзел Ковенскай губерні (1842—1917) на паветы, 1888 г.
Ковенская губерня (1842—1917)

Ковенская губерня — губерня Расійскай імперыі ў 1842—1917 гадах. Цэнтрам быў горад Коўна (цяперашні горад Каўнас).

18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня (1842—1917), атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)[1][2].

Губерня ўваходзіла ў склад Віленскага генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі — з усімі наступствамі гэтай прыналежнасці.

У Коўна (бліжэй да губернскай адміністрацыі) на загад расійскіх улад у 1864 г. была пераведзена і рэзідэнцыя жамойцкага (цяльшайскага) біскупа.

Зноскі

  1. Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.
  2. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112; Западные окраины Российской империи… С. 119.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Ковенская губерня