wd wp Пошук:

Кунігунда Люксембургская

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кунігунда.

Кунігунда Люксембургская

Кунігунда (каля 980, Люксембург — 3 сакавіка 1033 ці 1039) — хрысціянская святая, жонка імператара Генрыха II, таксама кананізаванага, і дачка графа Зігфрыда Люксембургскага.

Біяграфія

Выйшла замуж за герцага Баварскага Генрыха IV, які ў 1002 годзе стаў каралём Германіі, у 1014 годзе — імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Іх шлюб быў бяздзетным. У дзень вяселля, бяручы прыклад з Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Іосіфа, Кунігунда дала зарок вечнай цноты. Існуе таксама і іншае меркаванне: шлюб Кунігунды і Генрыха быў заснаваны на ўзаемным каханні, а ў яго бяздзетнасці вінаватыя хранічныя хваробы пары. Чуткі ж пра цнатлівае жыццё гэтай пары, магчыма, звязаны з іх кананізацыяй і з’явіліся пазней[2].

Вельмі хутка дамаглася сур’ёзнага ўплыву ў дзяржаўных справах. Муж афіцыйна зацвердзіў яе «consors regnii» — раўнапраўным суправіцелем. Кунігунда ўдзельнічаў у пасяджэннях імперскага савета і ў 1007 годзе брала ўдзел у працы сінода ў Франкфурце. У 1012 годзе камандавала арміяй, якая разграміла ў бітве палякаў.

У 1018 годзе па рашэнні мужа, якога дамагалася дзевяць гадоў, вярнула герцагства Баварыю свайму брату Генрыху, пазбаўленаму гэтага ўладання за мяцеж супраць Генрыха II[3]. У 1021 годзе старшынствавала на пасяджэнні Каралеўскага суда ў Рэгенсбургу. Удзельнічала ў размеркаванні ленаў, ахвяраваннях і іншых пытаннях дзяржаўнага кіравання.

Падчас таго, як яе муж Генрых быў заняты вядзеннем шматлікіх войнаў, яна кіравала дзяржавай (у 1012 і 1016), склікала на пасяджэнні савет, займалася заклікам у армію.

Грабніца Генрыха і Кунігунды

Пасля смерці мужа ў ліпені 1024 года завалодала каралеўскімі знакамі адрознення і да верасня 1024 года рэгентнічала ў Германіі разам са сваімі братамі — біскупам Дытрыхам з Меца і герцагам Генрыхам Баварскім. Карысталася таксама ў пытаннях кіравання парадамі Арыба, архібіскупа Майнца. Пазней без якіх-небудзь ускладненняў перадала ўладу новаабранаму каралю Германіі Конраду II.

Кунігунда праходзіць выпрабаванне на цноту, Тыльман Рыменшнайдэр
У [1025](/1025 "1025") годзе сышла ў [кляштар](/Кляштар "Кляштар") [бенедыктынак](/Бенедыкцінцы "Бенедыкцінцы") Каўфунген, заснаваны ёю раней. Пасля паслушніцтва, у гадавіну смерці мужа, 13 ліпеня 1025 года была пастрыжана архібіскупам Арыба ў манашкі[[4]](/Кунігунда_Люксембургская#cite_note-Хёфер257-4). Памерла [3 сакавіка](/3_сакавіка "3 сакавіка") [1033](/1033 "1033") года або ў [1039](/1039 "1039") годзе[[5]](/Кунігунда_Люксембургская#cite_note-5). Была пахавана ў [Бамбергскім саборы](/Бамбергскі_сабор "Бамбергскі сабор") каля мужа. [Інакенцій III](/Інакенцій_III "Інакенцій III") прылічыў яе да ліку святых [29 сакавіка](/29_сакавіка "29 сакавіка") [1200](/1200 "1200") года.

У гонар Кунігунды названы астэроід (936) Кунігунда, адкрыты ў 1920 годзе.

Легенда

Паводле падання, абвінавачаная ў шлюбнай здрадзе, яна была павінна ўстаць босымі нагамі на распалены лямеш і засталася цэлай. Гэты сюжэт часта сустракаецца ў нямецкім і раннефларэнтыйскім жывапісе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Хёфер М. Император Генрих II. с. 82
  3. Хёфер М. Император Генрих II. с. 199
  4. Хёфер М. Император Генрих II. с. 257
  5. Kunigunde (ням.)

Літаратура

Спасылкі

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Постаці нямецкай гісторыі
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XI стагоддзя
Катэгорыя·Люксембургская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1039 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бамбергскім кафедральным саборы
Катэгорыя·Памерлі ў Гесэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 978 годзе