wd wp Пошук:

Яўген Генадзевіч Калінін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінін. Яўген Калінін (нар. 15 жніўня 1993, Лепель) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Лепель».

Клубная кар’ера

Выхаванец чашніцкай ДЮСШ, пазней займаўся ў спецыяльным спартыўным класе Лужаснянскай школы-інтэрната. Улетку 2010 года быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, дзе стаў выступаць за дубль. У сезоне 2011 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля БАТЭ і дапамог яму перамагчы ў чэмпіянаце дублёраў. Пазней трапляў у заяўку асноўнай каманды БАТЭ на матчы Кубка Беларусі, але на поле так і не выйшаў. Усяго за дубліруючы склад за тры гады правёў 66 матчаў і забіў 17 галоў.

У сезоне 2013 быў аддадзены ў арэнду «Слуцку», разам з якім выйграў Першую лігу, аднак у асноўным складзе каманды замацавацца не здолеў. У красавіку 2014 года зноў на правах арэнды перайшоў у іншы клуб Першай лігі — «Смаргонь», а ў наступным годзе падпісаў з ім паўнавартасны кантракт. У сезоне 2015 стаў адным з найлепшых ігракоў смаргонскага клуба, забіўшы 10 галоў і аддаўшы 7 галявых перадач.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск», з якім у лютым падпісаў кантракт[3]. 11 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Белшыны» (1:0). У першай палове сезона 2016 звычайна выступаў у якасці асноўнага нападніка віцяблян. Улетку быў прызваны на зборы ў армію, пасля вяртання ў жніўні стаў выступаць за дубль.

У сакавіку 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[4]. 15 мая 2017 года забіў гол у браму «Гарадзеі», які прынёс навапалачанам першую перамогу ў сезоне (1:0). У жніўні 2017 года перабраўся ў «Слонім-2017», дзе замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Віцебск»[5].

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі», але беспаспяхова, і ў выніку ў лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, у Першай лізе ў 13 матчах забіў 5 мячоў. У жніўні 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. За асноўную каманду магіляўчан так і не згуляў, выступаў за дубль, у верасні адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7].

У лютым 2019 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[8]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года пакінуў гомельскую каманду[9].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[10], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Оршай»[11], дзе таксама быў іграком асновы. Выступаў у клубе да канца сезона 2020.

У красавіку 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Лепеля».

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльБАТЭ120
2011дубльБАТЭ2712
2012дубльБАТЭ275
2013Д2Слуцк183
2014Д2Смаргонь244
2015Д2Смаргонь2610
2016Д1Віцебск131
2017 (1)Д1Нафтан71
2017 (2)Д2Слонім-2017142
2018 (1)Д2Орша135
2018 (2)дубльДняпро70
2019 (1)Д2Лакаматыў81
2019 (2)Д2Смаргонь110
2020Д2Орша254
2021 (1)Д3Макслайн20

Зноскі

  1. Evgeni Kalinin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Evgeni Kalinin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Наумов и Калинин подписали контракты с “Витебском”
  4. “Нафтан” планирует арендовать у “Витебска” Евгения Калинина и Захара Волкова
  5. Вайтюховский Н.И.: “Короткий шаг назад перед большим шагом вперед” Архівавана 30 студзеня 2018.
  6. “Днепр” объявил о подписании Калинина
  7. 11 футболистов покинули “Днепр”
  8. Евгений Калинин сменил “Днепр” на гомельский “Локомотив”
  9. Евгений Калинин покинул “Локомотив”
  10. Калинин вернулся в “Сморгонь”
  11. Беразун і Калінін падпісалі пагадненьні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лепель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта