wd wp Пошук:

Андрэй Віталевіч Вашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкевіч. Андрэй Віталевіч Вашкевіч (нар. 24 красавіка 1984, Барысаў) — беларускі журналіст і футбольны функцыянер. Першы ў гісторыі БАТЭ генеральны сакратар клуба[1][2] (20142018).

Біяграфія

Адукацыя

Навучаўся ў СШ № 23, гімназіі № 2 і СШ № 15. Апошнюю скончыў у 2002 годзе з залатым медалем. У тым жа годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе навучаўся па спецыяльнасці «лінгвіст, перакладчык сінхраніст». Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2007 годзе з чырвоным дыпломам[3]. У 20112012 гадах навучаўся ў Універсітэце Ліверпула, дзе атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністравання (МБА) ў сферы футбола[4].

Журналістыка

Пачаў супрацоўнічаць з газетай «Прессбол» у пачатку 2007 года з артыкула аб чэмпіянаце Нідэрландаў[5]. Ён хутка стаў адным з лепшых журналістаў выдання, быў камандыраваны ў Тырану[6], Стамбул[7], Прышціну[8] і Рэшыцу[9]. У 2008 годзе павінен быць працаваць для газеты з Алімпійскіх Гульняў у Пекіне, але «Прэсбол» быў пазбаўлены акрэдытацыі за серыю антыкарупцыйных матэрыялаў Святланы Парамыгінай, і на Гульні Вашкевіч трапіў толькі ў 2012 годзе[5]. У 2014 годзе выдаў самабытны цыкл з больш 20 артыкулаў аб сваіх спартовых прыгодах у Непале[10].

У 2015 годзе Вашкевіч стаў першым беларускім пішучым журналістам, трапіўшым на «Australian Open»[11]. У 2016 годзе камандыраваны газетай на пераможны для партугальцаў і Крышціяну Раналду EURO. Пісаў для «Прэсбола» з фіналаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Суперкубка Еўропы. Пастаянна асвятляў еўракубкавыя гульні барысаўскага БАТЭ. Быў з камандай у гістарычным падарожжы на «Санцьяга Бернабеу» на першы ў гісторыі беларускага футбола матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў[12].

З 24 красавіка 2016 па 24 красавіка 2017 вёў на pressball.by штодзённую калонку «The Daily Vashkevich», вытрымаўшы 365-дзённы чэллендж. Агульная колькасць праглядаў склала больш за 1,7 млн, каментароў — больш за 7 тысяч[13].

Вашкевіч супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі «PROСПОРТ»[14][15][16], «Total Football»[17], «Советский Спорт»[18][19][20], «Forbes»[21], пісаў на англiйскай мове для uefa.com[22][23][24][25][26][27][28].

Хакей

Летам 2008 года стаў першым прэс-скаратаром ХК «Дынама» (Мінск) пасля таго, як клуб далучыўся да Кантынентальнай хакейнай лігі[29][30][31][32]. Праз тры месяцы Вашкевіч вярнуўся ў «Прэсбол». У 2014 годзе Вашкевіч быў кіраўніком прэс-цэнтра Чэмпіяната Свету па хакею ў Мінску на Мінск-Арэне[33].

ФК БАТЭ

Вашкевіч пачаў супрацоўнічаць з БАТЭ у 2008 годзе, дапамагаючы клубу ў дэбютным сезоне Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года спецыяліст працаваў у прэс-службе «жоўта-блакітных». У 2013 годзе Вашкевіч узначаліў праект па запуску новага сайта fcbate.by. У тым жа годзе сайт атрымаў першы прыз на выставе TIBO-2013 у намінацыі «Спорт, турызм і забавы»[34][35][36][37].

У 20132015 годах Вашкевіч быў абраны ў працоўную групу па маркетынгу Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), якую ўзначальваў тагачасны прэзідэнт «Басрелоны» Сандра Разэль[38]. У 20152017 гадах Вашкевіч далучыўся да працоўнай групы па дзіцячаму і юнацкаму футболу ЕСА[39]. Яго мандат быў падоўжаны на цыкл-2017-2019[40]. Але яго Вашкевіч не скончыў у сувязі з пераходам на працу ў ФІФА[41].

У лістападзе 2014 года Вашкевіч стаў першым генеральным сакратаром у гісторыі БАТЭ[4]. Вашкевiч рэгулярна з’яўляўся прадстаўніком БАТЭ на лёсаваннях спаборніцтваў пад эгідай УЕФА, і Ассамблеях Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), семінарах УЕФА і іншых адказных мерапрыемствах[42][43][44][45][46][47][48][49][50][51][52][53]. Так, у 2010 годзе Вашкевіч ад імя БАТЭ падпісаў у Барселоне Дэкларацыю добрай волі па прасоўванні прынцыпаў «Fair Play» паміж гарадамі, прымаючымі міжнародныя сустрэчы[54].

У лістападзе 2015 года дзякуючы Вашкевiчу ў Беларусь упершыню ў гісторыі трапіў Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў. Трафей экспанаваўся ў Барысаве. Па інфармацыі sb.by, гэта здарылася так: “У верасні 2015 года Вашкевіч на чарговым семінары УЕФА папрасіў футбольных чыноўнікаў, ці можа арганізацыя дазволіць паказаць кубак у Барысаве. Яго накіравалі да афіцэра УЕФА, які адказывае за візіты трафеяў. Доўгая перапіска — і вуаля. Андрэй Вашкевіч не скрывае задавальнення з гэтай нагоды: «Любяць БАТЭ ў УЕФА, вось і далі нам такую магчымасць. Мы рады прывезці Кубка ў Барысаў. Амфара дастаўляецца пасылкай у спецыяльным куфары. Нам заставалася толькі прыехаць у аэрапорт і размыціць груз»[55].

У 2016 годзе Вашкевіч быў абраны сакратаром працоўнай групы па стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі[56]. Кіраўніком групы стаў Анатоль Капскі[57].

ФІФА

У ліпені 2018 года Вашкевіч перайшоў на працу ў ФІФА. Ён стаў каардынатарам праектаў рэгіянальнага офіса ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты)[2][58][59][59][41].

Беларуская мова

Вашкевіч шырока вядомы станоўчым стаўленнем да беларускай мовы. В 20172018 гадах ён веў на сайце pressball.by беларускамоўную калонку «БелВашкевіч»[60]. Яна складалася з літаратурных замалёвак аб людзях, што глядзяць на футбол з трыбун Беларусі іншых краін свету. Сярод яго герояў былі аднаногі фанат ФК «Полацк», які за свае грошы друкуе і развешвае афішы гульняў клуба[61], бабуля з Дуброўна, якая наведвае гульні мясцовага «Дняпра»[41][62], і дзядуля з Паставаў, якому футбол дапамог справіцца са смерццю любай жонкі[63].

Вашкевіч тлумачыць добрае валоданне мовай добрымі настаўнікамі: «Усе мае настаўнікі беларускай мовы былі проста выдатнымі прафэсіяналамі сваёй справы. Я вучыўся ў Барысаве, і першыя шэсьць гадоў працэс адбываўся выключна па-беларуску» — распавёў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода» у 2016 годзе[64].

Шырокі рэзананс атрымала адкрытая перапіска Вашкевіча ад ліца ФК БАТЭ і моўнага энтузіяста Ігара Случака. У 2016-м, 2017-м і 2018-м гадах прадстаўнік клуба адказваў на звароты актывіста выключна ў вершах. У іх былі алюзіі на верш Максіма Багдановіча «Пагоня» і Якуба Коласа «Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…»[65][66][67]

У 2016 даволі жорстка[68] адказаў веласіпедысту Васілю Кірыенку, які заявіў, што беларуская мова — мёртвая[69].

У 2018 годзе быў аднім з выступоўцаў суполкі «Мова Нанова» у Барысаве[70][71].

Кніга

Сумесна з Сяргеем Дашкевічам напісаў кнігу «20 лет славных побед. Иллюстрированная история ФК БАТЭ»[72][73][74]. Прэзентацыя адбылася 19 кастрычніка 2016 года ў кінатэатры Silver Screen у гандлева-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці»[75]. На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы БАТЭ, а героі публікацыі Аляксандр Глеб, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў і Аляксей Бага адказалі на пытанні заўзятараў[76].

Намінацыі і узнагароды

Прэмія конкурса Беларускай федэрацыі гандбола за самы незвычайны тэкст пра гандбол (2010) — перамога[77].

«Медыя-Алімп» за асвятленне алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў матэрыялах на інтэрнэт-парталах (2016) — перамога[78].

Прэмія MarSpo Awards за лепшы артыкул на тэму спартовага маркетынгу (2018) — намінацыя[79].

Прэмія MarSpo Awards лепшаму аўтару па тэме спартыўнага маркетынга (2018) — намінацыя[80].

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Андрей Вашкевич назначен генеральным секретарем БАТЭ
  2. 1 2 Вашкевич покинул БАТЭ и перешел на работу в ФИФА
  3. Прессбол-ТВ
  4. 1 2 Бывший журналист «Прессбола» назначен генеральным секретарем БАТЭ Архівавана 19 верасня 2015.
  5. 1 2 Мое первое дело с Беленьким
  6. Веселые картинки
  7. Турецкий Гамбит
  8. День независимости
  9. На несжатой полосе
  10. Непал-2070. Последняя серия
  11. Эксперт. Андрей Вашкевич
  12. Чем «Реал» потчевал БАТЭ
  13. Проект «The Daily Vashkevich» за год собрал более 1,7 миллиона просмотров
  14. Паллоттная площадь. Как босс «Ромы» совершает революцию в Италии
  15. Канзас-сети. Чему «МЮ» хочет научиться у клуба MLS
  16. Как Гвардиола пользуется Торрентом в «Баварии»
  17. Total Football № 9
  18. Еще по одной: как в американском футболе водка обыгрывает пиво
  19. Будущее сейчас: 10 главных трендов мирового спорта в 2018-м
  20. Конец ТВ. Почему спортивных каналов в телевизоре скоро не будет
  21. Автор FORBES Андрей Вашкевич
  22. Ireland edge out Finland to top Group 9(недаступная спасылка)
  23. Russia beat qualified Belarus to pip Wales
  24. Абидаль помог белорусам
  25. Favourites start well, Malta surprise(недаступная спасылка)
  26. Germany and Scotland sweep through Group 5
  27. France and Sweden among impeccable qualifiers
  28. Romania and Belarus in the goals
  29. Джим Хьюз стал новым тренером минского хоккейного клуба «Динамо»
  30. Список Гарднера
  31. Минское «Динамо» усилит канадский вратарь Энди Чиодо
  32. Минское «Динамо» подписало канадского голкипера Энди Чиодо Архівавана 29 чэрвеня 2015.
  33. ХОККЕЙ «Для нас честь быть причастными к этому празднику». TUT.BY пообщался с самыми вежливыми участниками ЧМ-2014 Архівавана 23 студзеня 2021.
  34. Сайт ФК БАТЭ — лучший!(недаступная спасылка)
  35. Сайт борисовского БАТЭ стал победителем на выставке «ТИБО-2013»
  36. Сайт ФК БАТЭ — лучший на выставке «ТИБО-2013»!(недаступная спасылка)
  37. Офсайт БАТЭ стал победителем выставки ТИБО-2013, ресурс «Цмокаў» занял второе место
  38. Atromitos FC at the European Club Association(недаступная спасылка)
  39. ECA Annual Report 2016
  40. Андрей Вашкевич вновь избран в рабочую группу по детско-юношескому футболу ЕСА(недаступная спасылка)
  41. 1 2 3 Генсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА(недаступная спасылка)
  42. Футбол. Андрей Вашкевич представил БАТЭ на Ассамблее ЕСА в Афинах
  43. Футбол. Андрей Вашкевич помог Эдвину ван дер Сару выиграть кубок ЕСA
  44. ФК БАТЭ принял участие в Ассамблее ЕСА Архівавана 28 верасня 2020.
  45. Футбол. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  46. Приоритет безопасности
  47. БАТЭ поучаствовал в Ассамблее ECA(недаступная спасылка)
  48. Приняли участие в Ассамблее ЕСА(недаступная спасылка)
  49. Футбол. Финский СИК — соперник БАТЭ во 2-м раунде квалификации Лиги чемпионов
  50. «Дандолк» или «Хабнарфьордюр»(недаступная спасылка)
  51. «Барселона», «Байер» и «Рома»(недаступная спасылка)
  52. https://fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id7823 Архівавана 11 верасня 2017.
  53. ФК БАТЭ на конференции «PROСПОРТ»(недаступная спасылка)
  54. Футбол. БАТЭ подписал декларацию UEFA
  55. Большие уши
  56. Капский возглавит рабочую группу по вопросам создания ПФЛ
  57. Анатолий Капский станет руководителем рабочей группы по вопросам создания ПФЛ, Андрей Вашкевич — секретарем
  58. Футбол. Андрей Вашкевич покинул БАТЭ
  59. 1 2 Генеральный секретарь БАТЭ перешел на работу в структуру ФИФА
  60. Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове?
  61. «Жыў у падвалах, сяджу на паперці». Заўзятар без нагі, які за свае грошы робіць афішы гульняў ФК «Полацкгаз» і сам іх расклейвае
  62. Бабка Надзя, якая паціскала руку Аляксандру Лукашэнку, заўзее за «Днепр» з Дуброўна і Дашу Домрачаву
  63. Заўзятар, які прыляцеў у Паставы на самалёце
  64. Генэральны сакратар БАТЭ і калюмніст «Прессбола» Андрэй Вашкевіч пачаў беларускамоўны праект
  65. БАТЭ стихами ответил на очередное обращение блогера использовать в клубе белорусский язык Архівавана 9 жніўня 2020.
  66. БАТЭ ответил активисту Игорю Случаку в стихах
  67. БАТЭ отправил Случаку поэтический ответ, где сравнивает его с аллигатором и амурским тигром — СТИХ https://nashaniva.by/?c=ar&i=205802&lang=ru
  68. Генсек БАТЭ ответил велогонщику Кириенко на его слова о «мертвом белорусском языке» Архівавана 2 верасня 2016.
  69. Василий Кириенко: «Белорусский язык — не живой; это мертвый язык, на котором практически никто не разговаривает»
  70. Андрэй Вашкевіч выступіў на сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве(недаступная спасылка)
  71. 5 падарожжаў БАТЭ, якія генеральны сакратар Андрэй Вашкевiч перажыў разам з клубам
  72. БАТЭ представит документальный фильм и книгу в честь 20-летнего юбилея
  73. Футбол. Вышла в свет книга Андрея Вашкевича и Сергея Дашкевича «20 лет славных побед», посвященная юбилею БАТЭ
  74. «20 лет славных побед»
  75. Футбол. Виталий Родионов: хочется, чтобы болельщики, которые разочаровались в команде, продолжали в будущем нас поддерживать
  76. «В БАТЭ найдут замену любому, кроме Глеба и Родионова». Как чемпионы весело пообщались с болельщиками Архівавана 10 лістапада 2016.
  77. Итоги творческого конкурса
  78. http://www.noc.by/news/opredeleny-pobediteli-konkursa-sportivnykh-zhurnalistov-media-olimp-2016/?print=y
  79. Генсек БАТЭ Вашкевич номинирован на премию в области спортивного маркетинга MarSpo Awards
  80. Генсек БАТЭ Андрей Вашкевич номинирован на российскую премию в области спортивного маркетинга в двух номинациях
  81. Андрей Вашкевич из Женевы. Завершение карьеры, или Как мы с Луишем Фигу обыграли Мишеля Платини (ФОТО)
  82. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA(недаступная спасылка)
  83. Приняли участие в Ассамблее ЕСА Архівавана 3 красавіка 2017.
  84. ФК БАТЭ принял участие в Генеральной ассамблее ЕСА Архівавана 11 кастрычніка 2015.
  85. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  86. 1 2 БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
  87. Опубликована песня про БАТЭ, которую написал генсек команды Вашкевич
  88. На матче БАТЭ — «Городея» состоится презентация песни Андрея Вашкевича о команде-чемпионе
  89. БАТЭ 5-0 Городея Архівавана 19 студзеня 2017.
  90. Часопіс OnAir, чэрвень 2018
  91. Железнодорожная вода
  92. «Наш Вашкевiч» в… Конец цитаты
  93. THE. 40 посещенных стадионов в год — это много или мало?
  94. Угадайте стадион по картинке. Тест, в котором узнать белорусские арены сложнее, чем европейские
  95. Конференция TEDxMinsk «Код вдохновения» впервые пройдет для 500 зрителей Архівавана 21 лютага 2018.
  96. В МИНСКЕ ПРОШЕЛ TEDXMINSK-2018 НА ТЕМУ «КОД ВДОХНОВЕНИЯ»
  97. Андрей Вашкевич на #TEDxMinsk
  98. Андрей Вашкевич аб граундхоппінге
  99. Эксперт Андрэй Вашкевіч
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·ФК БАТЭ