wd wp Пошук:

Летнія Алімпійскія гульні 2016

Гульні XXXI Алімпіяды (англ.: Games of the XXXI Olympiad, фр.: Jeux de la XXXIe Olympiade, парт.: Jogos da XXXI Olimpíadae), часцей званыя летнія Алімпійскія гульні 2016 (англ.: 2016 Summer Olympics, фр.: Jeux Olympiques d’été de 2016, парт.: Jogos Olímpicos de Verão de 2016), праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.

Выбар горада

Дзяўчынка дадае свой подпіс у падтрымку кандыдатуры Рыа-дэ-Жанейра на правядзенне алімпійскіх гульняў 2016 года (студзень 2009 года).
Члены бразільскай дэлегацыі святкуюць абранне Рыа-дэ-Жанейра (кастрычнік 2009 года).

13 верасня 2007 года 7 гарадоў падалі заяўкі на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[1]. 14 верасня ўсе яны былі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам, стаўшы гарадамі-заяўнікамі[2]. 4 чэрвеня 2008 года ў ходзе сустрэчы ў Афінах (Грэцыя) Выканаўчы савет МАК адабраў чацвёрку наймацнейшых прэтэндэнтаў, якія сталі гарадамі-кандыдатамі: Чыкага (ЗША), Мадрыд (Іспанія), Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) і Токіа (Японія)[3][4]. Астатнія прэтэндэнты, гарады Баку (Азербайджан), Доха (Катар) і Прага (Чэхія), не патрапілі ў спіс кандыдатаў[5].

Чатыры гарады-кандыдаты былі вызначаны пасля дэталёвага вывучэння партфеляў заяўнікаў, якія паступілі ў рабочую групу МАК 14 студзеня 2008 года[6], а 11 лютага 2009 года чатыры кандыдаты падалі ў МАК пашыраныя партфелі[7]. Ацэначная камісія МАК прааналізавала іх і ажыццявіла выязныя праверкі ў Чыкага (4–7 красавіка 2009), Токіа (16–19 красавіка 2009), Рыа-дэ-Жанейра (27 красавіка–2 мая 2009) і Мадрыдзе (5–8 мая 2009)[8]. За месяц да выбараў горада, 2 верасня 2009 года, ацэначная камісія пад кіраўніцтвам Наваль Эль-Мутавакель выпусціла сваю справаздачу[9][10].

2 кастрычніка 2009 года ў Капенгагене (Данія) у прыстунасці кіраўнікоў дзяржаў усіх чатырох гарадоў-кандыдатаў адбылася 121-я сесія МАК[11]. У прэзентацыі кандыдатаў, якая адбывалася ў Бэла-цэнтры, прымалі ўдзел такія знакамітасці, як кароль Іспаніі Хуан Карлас I, актрыса Опра Уінфры і былы футбаліст Пеле[12][13]. Галасаванне адбывалася ў тры раўнды вычарпальнага выбарчага працэсу. У першым раўндзе выбыў Чыкага, у другім — Токіа[14][15].

Рыа-дэ-Жанейра перамог Мадрыд у апошнім туры, атрымаўшы 66 галасоў супраць 32 і права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[16][17]. Бразілія стала першай партугаламоўнай краінай, а Рыа-дэ-Жанейра — першым горадам Паўднёвай Амерыкі, які прымаў летнія Алімпійскія гульні[18]. Афіцыйную заяву аб перамозе бразільскага горада на шырока транслюемай цырымоніі зрабіў прэзідэнт МАК Жак Раге[19]. Працяглая і інтэнсіўная барацьба за права прымаць гульні, якая лічыцца адной з самых упартых у гісторыі, была азмрочана скандаламі і спрэчкамі, такімі як шпіянаж, расізм і апазіцыйныя рухі[20].

Вынікі галасавання[21]
Горад НАК Раўнд 1 Раўнд 2 Раўнд 3
Рыа-дэ-Жанейра Сцяг Бразіліі Бразілія 26 46 66
Мадрыд Сцяг Іспаніі Іспанія 28 29 32
Токіа Сцяг Японіі Японія 22 20
Чыкага Сцяг ЗША ЗША 18

Віды спорту

У праграме Алімпійскіх гульняў 28 відаў спорту:

Алімпійскія аб’екты

Алімпійскія аб'екты на карце Рыа-дэ-Жанэйра

Зона Маракана

Зона Капакабана

Зона Бара

Зона Дэадору

Удзельнікі

Краіны

Азія Акіянія Амерыка Афрыка Еўропа
44 краіны17 краін41 краіна54 краіны49 краін

Незалежныя алімпійскія спартсмены

Алімпійская зборная бежанцаў

Каляндар

ЦАЦырымонія адкрыцця
ПВПаказальны выступ
ЦЗЦырымонія закрыцця
Спаборніцтвы
1Колькасць фіналаў спаборніцтваў
Жнівень 3
Сер
4
Чац
5
Пят
6
Суб
7
Няд
8
Пан
9
Аўт
10
Сер
11
Чац
12
Пят
13
Суб
14
Няд
15
Пан
16
Аўт
17
Сер
18
Чац
19
Пят
20
Суб
21
Няд
Колькасць
катэгорый
Цырымоніі (адкрыцця/закрыцця)ЦАЦЗ
Акадэмічнае веславанне 2 4 4 4 14
Бадмінтон 1 1 2 1 5
Барацьба 2 2 2 3 3 2 2 2 18
Баскетбол 1 1 2
Бокс 1 1 1 1 1 1 3 4 13
Валейбол 1 1 1 1 4
Веласіпедны спорт 1 1 2 1 2 2 1 1 3 2 1 1 18
Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 2 4 4 4 16
Воднае пола 1 1 2
Гандбол 1 1 2
Гімнастыка 1 1 1 1 1 1 4 3 3 ПВ 1 1 18
Гольф 1 1 2
Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 14
Конны спорт 2 1 1 1 1 6
Лёгкая атлетыка 3 5 4 5 5 4 6 7 7 1 47
Настольны тэніс 1 1 1 1 4
Парусны спорт 2 2 2 2 2 10
Плаванне 4 4 4 4 4 4 4 4 1 1 34
Рэгбі-7 1 1 2
Сінхроннае плаванне 1 1 2
Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
Стральба 2 2 2 1 2 1 2 2 1 15
Стральба з лука 1 1 1 1 4
Сучаснае пяціборства 1 1 2
Трыятлон 1 1 2
Тэквандо 2 2 2 2 8
Тэніс 1 1 3 5
Фехтаванне 1 1 1 1 2 1 1 1 1 10
Футбол 1 1 2
Хакей на траве 1 1 2
Цяжкая атлетыка 1 2 2 2 2 2 1 1 1 1 15
Колькасць катэгорый12141415201924212217251623223012306
Накапленне ўзнагарод122640557594118139161178203219242264294306
Жнівень 3
Сер
4
Чац
5
Пят
6
Суб
7
Няд
8
Пан
9
Аўт
10
Сер
11
Чац
12
Пят
13
Суб
14
Няд
15
Пан
16
Аўт
17
Сер
18
Чац
19
Пят
20
Суб
21
Няд
Узнагароды

Медальны залік

Срэбны прызёр у цяжкай атлетыцы беларус Вадзім Стральцоў (злева) разам з пераможцам Сахрабам Марадзі і бронзавым прызёрам Аўрымасам Дзідзбалісам.

Асноўны артыкул: Медальны залік на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1 Сцяг ЗША Злучаныя Штаты Амерыкі 463738121
2 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 27231767
3 Сцяг Кітая Кітай 26182670
4 Сцяг Расіі Расія 19181956
5 Сцяг Германіі Германія 17101542
6 Сцяг Японіі Японія 1282141
7 Сцяг Францыі Францыя 10181442
8 Сцяг Паўднёвай Карэі Паўднёвая Карэя 93921
9 Сцяг Італіі Італія 812828
10 Сцяг Аўстраліі Аўстралія 8111029
11 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 87419
12 Сцяг Венгрыі Венгрыя 83415
13 Сцяг Бразіліі Бразілія 76619
14 Сцяг Іспаніі Іспанія 74617
15 Сцяг Кеніі Кенія 66113
16 Сцяг Ямайкі Ямайка 63211
17 Сцяг Харватыі Харватыя 53210
18 Сцяг Кубы Куба 52411
19 Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя 49518
20 Сцяг Канады Канада 431522
...
40 Сцяг Беларусі Беларусь 1449
...
Увогуле (87 каманд)307307360974

Крыніцы

  1. Seven Applicant NOCs/Cities for the 2016 Games (нявызн.). International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
  2. 7 Applicant NOCs/Cities for the 2016 Olympic Games (нявызн.). International Olympic Committee (14 верасня 2007). Праверана March 2, 2010.
  3. Four cities to compete to host the 2016 Olympic Games (нявызн.). International Olympic Committee (4 чэрвеня 2008). Праверана March 2, 2010.
  4. Four on 2016 Olympics short list (нявызн.), BBC (June 4, 2008). Праверана March 2, 2010.
  5. 2016 Olympic Bid Short List Preview (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids (3 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2010. Праверана March 2, 2010.
  6. All seven 2016 Applicant Cities return responses (нявызн.). International Olympic Committee (14 студзеня 2008). Праверана March 2, 2010.
  7. Candidature Procedure 2016 – All four candidate cities submit their files to the IOC (нявызн.). International Olympic Committee (12 лютага 2009). Праверана March 2, 2010.
  8. 2016 Evaluation Commission: Dates of visits to Candidate Cities (нявызн.). International Olympic Committee (23 кастрычніка 2008). Праверана March 2, 2010.
  9. IOC Releases 2016 Olympic Report (нявызн.) (недаступная спасылка). Around the Rings (2 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана March 2, 2010.
  10. IOC announces composition of 2016 Evaluation Commission (нявызн.). International Olympic Committee (18 верасня 2008). Праверана March 2, 2010.
  11. Rio to stage 2016 Olympic Games (нявызн.), BBC (October 2, 2009). Праверана March 2, 2010.
  12. The 2016 Bid Process Explained (нявызн.). International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
  13. Obama 2016 In Copenhagen - What Bid? (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2009. Праверана March 2, 2010.
  14. The Olympic Bid Vote – Ballot By Ballot Results (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids (2 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
  15. Olympic Host City Selection Voting Procedures (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана March 2, 2010.
  16. Rio de Janeiro Elected As 2016 Host City (нявызн.). International Olympic Committee (2 кастрычніка 2009). Праверана March 2, 2010.
  17. Olympics affirms Brazil’s rise, Lula’s legacy (нявызн.), Reuters (October 2, 2009). Праверана March 2, 2010.
  18. Macur, Juliet. Rio Wins 2016 Olympics in a First for South America (нявызн.), The New York Times (October 2, 2009). Праверана March 2, 2010.
  19. Rio de Janeiro to host 2016 Olympics (нявызн.), CNN (October 2, 2009). Праверана March 2, 2010.
  20. 2016 Olympic Bid Timeline – How We Got Here (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids (1 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана March 2, 2010.
  21. Past Bid Results (нявызн.) (недаступная спасылка). GamesBids.com. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2008. Праверана 31 October 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Летнія Алімпійскія гульні 2016
Катэгорыя·Жнівень 2016 года