wd wp Пошук:

Мінск-Арэна

«Мінск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасцю 15000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома.

Паштовая марка Беларусі

Комплекс спраектаваны ў 20062008 гадах аўтарскім калектывам «Белдзяржпраекта», у які ўваходзілі Анатоль Нічкасаў (кіраўнік аўтарскага калектыва), Валерый Куцко (ГАП комплексу), Уладзімір Будаеў (ГАП веладрома), Аляксандр Ніціеўскі (ГАП канькабежнага стадыёна), Анатоль Шабалін, які курыраваў, у першую чаргу, пытанні ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дэкаратыўнага афармлення аб’екта, Віктар Нікіцін, які садзейнічаў неабходным узгадненням у поўным аб’ёме і сціснутыя тэрміны, і галоўны канструктар праекта Сяргей Беразоўскі. Пабудаваны ў 20072009 гадах, генеральным падрадчыкам выступіў «Мінскпрамбуд». Увод аб’екта ў эксплуатацыю адбыўся ў 2009 годзе[1].

Афіцыйнае адкрыццё галоўнай арэны адбылося 30 студзеня 2010 года. «Мінск-Арэна» з’яўляецца хатняй пляцоўкай для хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На момант адкрыцця гэта была самая вялікая хатняя арэна сярод усіх каманд КХЛ і чацвёртая па ёмістасці сярод хакейных арэн Еўропы (першыя тры — у Кёльне, Празе і Берне). У 2014 годзе «Мінск-Арэна» прымала матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.

Архітэктура

МКСК «Мінск-арэна» складаецца з чатырох аб’ёмаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна ўмяшчальнасцю 3000 чалавек, веладрома, разлічанага на 2000 наведвальнікаў, і адкрытай шматузроўневай стаянкі на 1080 машына-месцаў. Кампазіцыя шматфункцыянальнага комплексу пабудавана на спалучэнні цыліндрычнага аб’ёму арэны і дыяганальна размешчаных у адносінах да ўчастку канькабежнага стадыёна і веладрома[1].

Зноскі

  1. 1 2 МИНСК-АРЕНА — лучшая в КХЛ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
2010 год у Мінску
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Будынкі і збудаванні Валерыя Куцко
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Лядовыя арэны Беларусі
Лядовыя арэны КХЛ
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Будынкі і збудаванні Анатоля Шабаліна
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
З’явіліся ў 2010 годзе
Спартыўныя збудаванні Мінска
З’явіліся ў 2009 годзе
Будынкі і збудаванні Анатоля Нічкасава