wd wp Пошук:

Ліверпульскі ўніверсітэт

Ліверпульскі ўніверсітэтуніверсітэт Ліверпула, быў заснаваны ў 1881 годзе як універсітэцкі каледж.

У 1884 годзе ён стаў аддзяленнем федэральнага Універсітэта Вікторыі. Затым, у 1903 годзе ён становіцца незалежным універсітэтам з правам прысваення ўласнай вучонай ступені і атрымлівае назву Ліверпульскі ўніверсітэт. Адзін з «універсітэтаў з чырвонай цэглы», заснаваных першапачаткова як прамысловыя каледжы. У цяперашні час уваходзіць у Групу Расел 20 лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі.

Сярод выпускнікоў 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне навукі, медыцыны і міру: урач сэр Рональд Рос, фізік прафесар Чарлз Баркла, фізіёлаг сэр Чарлз Шэрынгтан, фізік сэр Джэймс Чэдвік, хімік сэр Роберт Робінсан, фізіёлаг Гар Гобінд Харана, фізіёлаг Родні Портэр і фізік Джозеф Ротблат.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ліверпул
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Англіі
Катэгорыя·Ліверпульскі ўніверсітэт