Святлана Вячаславаўна Парамыгіна (5 красавіка 1965, Свярдлоўск) — савецкая і беларуская біятланістка.
Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года ў спрынце, трохразовая чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету (1993), уладальніца Кубка свету сезону 1993/1994.
Пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997, 1998) і сярэбраны прызёр (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронзавы прызёр (1996); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990).
Лепшая спартсменка Беларусі (1994); ўзнагароджана медалём НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002).
Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).
Скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны універсітэт. Жыве ў Мінску.
Бацька — Парамыгін Вячаслаў Сцяпанавіч — дацэнт, ганаровы майстар спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнер СССР.
Тэмы гэтай старонкі (25):