wd wp Пошук:

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.

Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з’яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).

На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.

Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.

Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.

Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).

Гісторыя

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[1].

Падзеі 2020 года

Асноўны артыкул: Пратэсты ў Беларусі (2020) Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing?(англ.) бел.» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[2].

9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[2]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.

26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[3]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[4]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[5]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[6].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[7]. У справаздачы «International Media Support(англ.) бел.», у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў»[8].

Рэктары

Выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko(польск.) бел., Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с.
  2. 1 2 Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
  3. Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
  4. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  5. З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
  6. В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020
  7. 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University(англ.) . Scholars at Risk(англ.) бел.. Праверана 17 снежня 2020.
  8. Students in Belarus stand up against repression (нявызн.). International Media Support(англ.) бел.. Праверана 17 снежня 2020.
  9. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/220996/1/2798-1.jpg

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Катэгорыя·Вуліца Захарава (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лінгвістычныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·1948 год у Мінску
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Мінска