wd wp Пошук:

TIBO

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь да 20-годдзя TIBO

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, прысвечанае тэлекамунікацыям, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям. Ладзіцца ў Мінску з 1994 года. Арганізатары — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь да 15-годдзя TIBO

У выстаўцы бяруць удзел прадпрыемствы-вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютараў, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных інфармацыйны-камунікацыйных тэхналогій з розных краін свету.

У межах выставачнага форуму з 2003 праводзіцца конкурс інтэрнэт-рэсурсаў, па выніках якога адбываецца ўручэнне «Інтэрнэт-прэміі TIBO»[1][2].

Падчас форуму праходзяць такія мерапрыемствы, як семінары, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі[3].

Зноскі

  1. Номинации интернет-премии TIBO`2007
  2. Об “Интернет-премии «ТИБО-2010» Архівавана 20 жніўня 2009.
  3. В Национальном пресс-центре состоялась пресс-конференция, посвященная «ТИБО-2009»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падзеі ў Мінску
Катэгорыя·Выстаўкі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·1994 год у Мінску