wd wp Пошук:

Аляксандр Рыгоравіч Новік

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. Аляксандр Новік (нар. 15 кастрычніка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за фарм-клуб «Дынама-2». Пасля сезона 2012 «Дынама-2» спыніла існаванне, і Новік перайшоў у «Кобрын». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе ніводнага матча. У сакавіку 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клубу[2], і выніку сезон 2015 правёў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».

У лютым 2016 года далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 10 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матча супраць «Мінска» (0:3) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сезона 2016 быў трывалым іграком асновы брэстчан, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле праз месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але беспаспяхова[4]. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне брэсцкі клуб[5]. У лютым знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», але не падышоў[6]. У сакавіку 2017 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Польшчы «Катвіца» з Калабжэга[7].

Улетку 2017 года, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане»[8], пазней некаторы час правёў у клайпедскім «Атлантасе»[9]. У кастрычніку 2017 года далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Слонім-2017».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе. Пазней беспаспяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 года стаў іграком «Смаргоні». У ліпені 2018 года пакінуў смаргонскую каманду[10] і накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[11]. У складзе жодзінскай каманды стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].

Пасля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку 2019 года падпісаў кантракт[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», па заканчэнні сезона 2020 пакінуў каманду.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011Д3Дынама-2100
2012Д3Дынама-2231
2013Д3Кобрын80
2014Д2Бяроза-201000
2015Д3Колас162
2016Д1Дынама-Брэст131
2016/17 (2)Д3Катвіца91
2017 (2)Д2Слонім-201770
2018 (1)Д2Смаргонь140
2018 (2)дубльТарпеда-БелАЗ101
2019Д2Белшына131
2020Д2Нафтан245

Зноскі

  1. Aleksandr Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Толканица, Стецко и Ганич на просмотре в “Сморгони”, Гайдукевич и Новик покинули команду
  3. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  4. Александра Новика не будет в минском “Динамо”
  5. Новик покинет брестское «Динамо», Юрьев не прошел просмотр
  6. Сотник и Новик не подошли «Неману»
  7. Экс-защитник брестского “Динамо” перешел в клуб третьего польского дивизиона
  8. Рыжко, Пацевич, Новик и Медведь на просмотре в «Нафтане»
  9. ДМИТРИЙ МОЗОЛЕВСКИЙ ЗАБИЛ В ВОРОТА БРЕСТСКОГО “ДИНАМО”(недаступная спасылка)
  10. “Сморгонь” рассталась с пятью футболистами
  11. Защитник Александр Новик перешел в “Торпедо-БелАЗ”
  12. “Торпедо-БелАЗ” расторгло контракт с Новиком
  13. Лясюк и Новик стали игроками “Белшины”
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Катвіца Калабжэг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас-Дружба
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных