wd wp Пошук:

ФК Бяроза-2010

«Бяроза-2010» — былы беларускі футбольны клуб з горада Бяроза. Заснаваны ў 1987 годзе. Да 2015 года выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1989 і першапачаткова меў назву «Будаўнік». Да 1991 ён гуляў у чэмпіянаце БССР, а ў 1992 заявіўся ў Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезону 1995 клуб трапіў у Другую лігу, дзе гуляў да 2006.

У 1996 клуб атрымаў назву «Бяроза», а ў 1999 аб’яднаўся з іншым бярозаўскім клубам — «Керамікам» і ўзяў яго назву, але ў 2002 зноў стаў менавацца «Бяроза».

У 2006 «Бяроза» выбыла ў Другую лігу.

У 2010 клуб, маючы фінансавыя праблемы, падпісаў дамову з мінскім «Дынама». Атрымаўшы новую назву «Бяроза-2010», клуб далучыўся да акадэміі мінчан, у бярозаўскім клубе сталі гуляць дублёры і рэзервісты «Дынама».

Сезон 2011 клуб скончыў на другім месцы і вярнуўся ў Першую лігу. У Першай лізе «Бяроза-2010», дзякуючы падтрымцы «Дынама», выступала добра: у 2012 годзе 9 месца, у 2013 клуб узняўся на пяты радок.

У сезоне 2014 быў узяты курс на амаладжэнне складу: каманда амаль поўнасцю стала складацца з выхаванцаў мінскага «Дынама». У той жа час лепшыя ігракі «Бярозы-2010» (Сяргей Ігнатовіч, Сяргей Карповіч, Андрэй Залескі і Яўген Нікіцін) перайшлі ў асноўны склад дынамаўцаў, многія здолелі там замацавацца. Сама ж «Бяроза», застаўшыся без лепшых ігракоў, сезон 2014 скончыла толькі на 12 месцы, у наступным паднялася на радок вышэй.

12 студзеня 2016 года кампанія «Трайпл» спыніла фінансаванне, якое склада каля 90% ад усяго бюджэту клуба[1], пасля чаго «Бяроза-2010» перайшла на баланс горада[2]. У гэты ж дзень было завершана супрацоўніцтва клуба з трэнерскім штабам у складзе Андрэя Лаўрыка, Аляксандра Марцёшкіна і Арцёма Кендыша[3]. У лютым 2016 года, нягледзячы на спробы захавання клуба ў Другой лізе або чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, заснавальнік клуба — Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт, прыняў рашэнне аб ліквідацыі клуба па фінансавай прычыне[4].

22 сакавіка 2016 г. Беларуская федэрацыя футбола выключыла клуб з ліку членаў федэрацыі[5].

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)81573520–21171/32 фінала
1992–93Трэцяя (Д3)9301171236–54291/32 фінала
1993–94Трэцяя (Д3)534169950–3041
1994–95Трэцяя - А (Д3)422133640–22291/16 фінала
1995Трэцяя - А (Д3)21071226–822 Выхад у Другую лігу
1996Другая (Д2)1124681023–37261/16 фінала
1997Другая (Д2)430156936–34511/16 фінала
1998Першая (Д2)1230881437–48321/16 фіналаЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)8301110937–38431/16 фінала
2000Першая (Д2)6301461059–42481/32 фінала
2001Першая (Д2)828971234–39341/32 фінала
2002Першая (Д2)1530651936–6523
2003Першая (Д2)1430681617–44261/16 фінала
2004Першая (Д2)10301071339−45371/32 фінала
2005Першая (Д2)1430841836−58281/16 фінала
2006Першая (Д2)1426361723−58151/32 фінала Вылет у Другую лігу
2007Другая (Д3)7301261233−38421/32 фінала
2008Другая (Д3)9301191048−32421/32 фінала
2009Другая (Д3)1126681231−40261/32 фінала
2010Другая (Д3)6341661257−55541/32 фінала
2011Другая (Д3)230227177−28731/32 фінала Выхад у Першую лігу
2012Першая (Д2)928961341−48331/8 фінала
2013Першая (Д2)530148844−30501/16 фінала
2014Першая (Д2)1230891337−48331/32 фінала
2015Першая (Д2)11301041639−43341/16 фіналаСпыненне існавання

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. «Трайпл» прекратил финансирование «Березы-2010»
  2. «Трайпл» обеспечивал 90 процентов бюджета «Березы-2010»
  3. Лаврик и его тренерский штаб покинули «Березу-2010»
  4. Футбольный клуб «Берёза-2010» ликвидируется
  5. Футбол. БФФ исключила из числа членов федерации ФК “Береза-2010”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта